Студэнтцы БДЭУ Маўлюдзе Атакулавай пагражае адлічэньне

Студэнтку БДЭУ Маўлюду Атакулаву выклікалі сёньня ў дэканат Вышэйшай школы турызму для тлумачэньня пропуску двух дзён заняткаў. Дзяўчына правяла ноч з 8 на 9 красавіка ў полацкім пастарунку — яе затрымалі падчас акцыі салідарнасьці з Касяй Салаўёвай. Па словах Маўлюды, ёй паведамілі пра магчымасьць адлічэньня і што ейная справа разглядаецца на ўзроўні рэктарату.­


Людвіся Атакулава. Фота «Малады Фронт»

Маўлюда распавяла Generation.by, што гэта ня першае затрыманьне: за ўдзел у розных акцыях яна ўжо атрымоўвала «суткі», а таксама штрафы. Прысудзілі ёй штраф у 35 базавых велічынь (каля 575 даляраў) і падчас затрыманьня ў Полацку. У гэтым навучальным годзе яе пазбавілі месца ў інтэрнаце — у якасьці пакараньня.

Маўлюда вучыцца на 3 курсе факультэту БДЭУ «Вышэйшая школа турызму». Сярэдні бал — вышэй 7.

Нагадаем, што на канфэрэнцыі ў Вене «Беларусь у Эўропе: Эканамічнае супрацоўніцтва і палітычны дыялёг» рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў запэўніў, што выпадак Тацяны Хомы — адзінае выключэньне студэнта, якое можна зьвязаць з палітыкай.

Уні Вера 17:27, 10/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0645 seconds.