«Band A» і «Ківач Фуко» дадуць электрычны канцэрт з нагоды 90-годзьдзя БНР

Першы дзень вясны і 90-годзьдзе БНР можна адсьвяткаваць электрычным выступам гуртоў «Band A» і «Ківач Фуко».

Выступ уваходзіць у цыкл канцэртаў маладых беларускіх выканаўцаў у гонар 90-годзьдзя БНР. З нагоды адзначэньня гадавіны ўжо прайшлі канцэрты гуртоў «Разьбітае сэрца пацана», Recha і зборны канцэрт удзельнікаў і пераможцаў Бардаўскай восені 2007.

Да юбілею БНР выйдзе складанка маладых беларускіх выканаўцаў, у якую ўвойдуць песьні гуртоў, што выступаюць на сядзібе. Гледачы на канцэрце змогуць прагаласаваць за песьню, якую хочуць пабачыць на дыску.

  • Што: «Band A», «Ківач Фуко»
  • Калі: 1 сакавіка18:00
  • Дзе: Управа БНФ (вул. Машэрава 8)
  • Уваход: вольны
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0638 seconds.