Web 2.0 на дзяржаўнай службе

Спэцыялісты прагназуюць, што ў 2008 годзе ўрады розных краінаў пачнуць актыўна карыстацца Web 2.0, што прывядзе да стварэньня «ўраду 2.0», які заменіць сабой у большасьці так і не зрэалізаваную канцэпцыю «электроннай дзяржавы».

­­

Буйная дасьледчая і кансалтынгавая кампанія Government Insights, сумесна з кампаніяй IDC, падрыхтавалі штогадовы даклад «Агульнасусьветны ўрадавы прагноз: топ-10» (Worldwide Government 2008 Top 10 Predictions).

Згодна новам­у дасьледваньню, у якасьці галоўнай урадавай IT-тэндэнці вылучыцца аптымізацыя інфраструктуры і пастаноўка новых мэтаў у выкарыстань­ні інфармацыйных тэхналёгіях.

Сярод 10 галоўных прагнозаў, можна вылучыць замену канцэпцыі «электроннай дзяржавы» (e-Gov) на «ўрад 2.0» (Gov 2.0). Гэта значыць, што ўрад будзе больш інтэнсіўна карыстацца Web 2.0

З дапамогаю механізмаў сацыяльных сетак дзяржаўным служачым будзе прасьцей камунікаваць з грамадзянамі, а таксамі са сваімі калегамі зь іншых краінаў.

Канцэпцыя «электроннай дзяржавы» дае грамадзянам магчымасьць атрымоўваць некаторыя паслугі, што прадстаўляюцца рознымі ведамствамі, у он-лайн рэжыме. У ідэале гэта дае магчымасьць ня толькі азнаёміцца з заканадаўчымі актамі, але і запоўніць дакумэнты ці прагаласаваць.

Такую канцэпцыю ў ідэале арганізаваць не ўдалося. Зараз на дапамогу прыйдзе Web 2.0.

Агулам жа можна вылучыць тэндэнцыю росту зацікаўленасьці з боку ўрадаў да розных Інтэрнэт-тэхналёгіяў. Напрыклад, многія чыноўнікі вядуць блогі.

З апошняга — амэрыканская дэлегацыя вядзе блог аб візыце на Бліжні Ўсход, а навагодні зварот ангельская каралева быў даступны ў сеціве на новым каралеўскім канале на YouTube.

­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0596 seconds.