Міністар адукацыі Радзькоў прапануе падвысіць стыпэндыі на 7%, а яго намесьнік Касінец — на 8%

Міністар Аляксандр Радзькоў на сумесным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнта заявіў, што прапанова падвысіць стыпэндыі на 7% зараз знаходзіцца на разглядзе А.Лукашэнкі. Тым часам намесьнік міністра ў гэты ж дзень у Віцебску назваў лічбу 8%.

­

Інфармацыю пра заяву Радзькова паведаміла ўчора ўвечары АТН.

Тым часам БелТА паставіла на сайце са слоў намесьніка міністра адукацыі Аляксандра Касінца паведамленьне пра плянуемае падвышэньне стыпэндыяў на 8%. Такую заяву Касінец зрабіў учора на сустрэчы з студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэта.

Раней стыпэндыі ў Беларусі падвышаліся традыцыйна перад буйнымі палітычнымі кампаніямі. У пачатку 2007 года перад выбарамі ў мясцовыя саветы дэпутатаў стыпэндыі падвысілі на 4.7%, а ў 2006 перад прэзыдэнцкімі – на 20%.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.