У Беларусі зьявіцца Кодэкс аб адукацыі

Аб распрацоўцы праекта гэтага дакумэнта, які дапаможа ў «фармаваньні грамадзкай сьвядомасьці і культуры грамадзян», заявіў сёньня міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

­

Сёньня на паседжаньні Прэзыдыюма Рады Міністраў Беларусі міністар адукацыі Аляксандр Радзькоў нахвальваў сыстэму адукацыі ў нашай краіне, паведамляе БЕЛТА. І пра дынамічнае разьвіцьцё казаў, і пра суаднясеньне з сыстэмамі найбольш разьвітых краінаў і пра іншыя прыемныя рэчы.

Пасьля ўводзінаў, Радзькоў адзначыў, што, нягледзячы на зробленую працу, адсутнічаюць законы, якія б забясьпечвалі прававое рэгуляваньне шэрагу ўзроўняў асноўнай і дадатковай адукацыі.

Акрамя гэтага, патрабуюць заканадаўчага рэгуляваньня пытаньні прававога становішча ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, арганізацыі ва ўстановах адукацыі выхаваўчай працы, падтрымцы дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы, і шэраг іншых накірункаў.

У сувязі з гэтым было прынята рашэньне аб распрацоўцы праекта Кодэкса аб адукацыі.

Міністар падкрэсьліў, што актуальнасьць гэтага дакумэнта тлумачыцца неабходнасьцю стварэньня прававога поля, якое забясьпечыць інавацыйнае разьвіцьцё сыстэмы адукацыі, дазволіць з улікам сучасных патрабаваньняў весьці падрыхтоўку кадраў для галінаў эканомікі і сацыяльнай сфэры, удзельнічаць у выхаваньні падрастаючых пакаленьняў, у фармаваньні грамадзкай сьвядомасьці і культуры грамадзян.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0594 seconds.