Амэрыканскія студэнты вывучаюць фізыку па кінастужках

У адным з унівэрсытэтаў ЗША замест нудных і нецікавых падручнікаў па фізіцы студэнты праглядаюць блогбастэры. Хаця і агульнавядома, што кіно - гэта фікцыя, большасьць верыць убачанаму. Разьбіраючы законы фізыкі на прыкладах зь вядомых фільмаў, прафэсары намагаюцца ўзьняць узровень падрыхтоўкі студэнтаў.

Два прафэсары Унівэрсытэту Цэнтральнай Фларыды паказалі, наколькі дрэнна сцэнарысты і рэжысэры разьбіраюцца ў навуцы. У сваім артыкуле для часопісу «Praxis der Naturwissenschaften Physik» аўтары дасьледваньня сьцьвярджаюць, што ня ўсе людзі разумееюць, дзе ў кіно выдумка.

Прафэсар Костас Эфсіму (Costas J. Efthimiou), адзін з аўтараў артыкулы, прыводзіць у якасьці прыкладу памылкі зь фільму «Хуткасьць» (Speed) і дзеліцца сваімі назіраньнямі:

«Калі студэнты праходзяць, высьвятляецца, што яны ня маюць базавых ведаў. Падаецца, кожны ведае, што фільмы – гэта выдумка. Але з уласнага досьведу скажу: студэнты вераць у тое, што бачаць на экране.»

Цікава, што згодна статыстыцы, у 2006 паказчыкі ведаў выпускнікоў па навуковых дысцыплінах зьнізіліся ў параўнаньні з папярэднім годам. Пры тым, вынікі ў чацьвертай і восьмай клясах (з 12-ці) застаюцца ўстойлівымі. І што яшчэ горш, толькі траціна студэнтаў мела добрыя рэзультаты па навуковых дысцыплінах. Гэта значыць, што яны зь цяжкасьцю разумеюць тое, што павінны ведаць.

Прафэсар кажа, што калі ў школе вучні не засвояць азы ў, ім будзе вельмі цяжка вучыцца ў каледжы і ніякага карыснага ўнёску ў разьвіцьцё навукі яны ня зробяць.

Эфсіму пачаў выкладаць фізіку ва Ўнівэрсытэце Цэнтральнай Фларыды ў 2006 і ў яго проста жахлівыя ўражаньні. Таму ў 2002 разам з калегам, прафэсарам Р.А. Льлевэлінам (R.A. Llewellyn) ён распрацаваў курс «Фізыка ў кіно», які сёньня зьяўляецца самым папулярным.

«Мне была патрэбна нейкая прынада, каб студэнты перасталі баяцца фізыкі.»

Эфсіму гадзінамі глядзеў сотні фільмаў, каб знайсьці тыя, на якіх можна патлумачыць неабходныя фізычныя зьявы і законы.

«Усё, што мы маем сёньня, усе выгоды нашага жыцьця – гэта вынік навуковых дасьледваньняў 1960-х, часоў касьмічнай гонкі. Гэта ня проста так здарылася, не звалілася зь неба. Дзеля гэтага балы зроблена вялікая і складаная праца.»

Ня толькі ў Фларыдзе, але і ў па ўсіх ЗША, прафэсары занепакоены нізкім узроўнем студэнтаў, а значыць, будучым навукі.

«Грамадзтву прыйдзецца заплаціць за гэта.»

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0693 seconds.