Сьвята мыльных бурбалак напужала "спартсмэнаў" з рацыямі

"Сьвята міру і мыльных бурбалак" адзначылі сёньня энтузіясты ў цэнтры Менску. А 20-й гадзіне маладыя людзі сабраліся на плошчы Каліноўскага, каб супольна запускаць мыльныя бурбалкі, вітаць мінакоў ды радавацца жыцьцю. Мінакі прыемна зьдзіўляліся, але мыльныя бурбалкі нечым напужалі людзей у спартовых касьцюмах з рацыямі. 

Сьвята мыльных бурбалак

На пачатак флэшмобу некалькі дзясяткаў людзей зь вясёлымі ўсьмешкамі запускалі мыльныя бурбалкі, але “спартсмэны” чапляліся да моладзі і патрабавалі спыніць “непонятные действия”. У выніку актыўнасьці "спартсэмэнаў" з рацыямі на месцы пусканьня бурбалак былі затрыманыя 8 чалавек. Затрыманых адвезьлі у Цэнтральны РАУС г. Менску "для высьвятленьня асобы".

Разам сьвяткавалі дзень міра ва ўсім сьвеце менчукі і ў мінулым годзе. Абавязковымі атрыбутамі флэшмобу зьяўляюцца добры настрой і мыльныя бурбалкі. Абвесткі з заклікам “Мы можам зрабіць сьвет хоць крыху лепей!” дзе-нідзе зьяўляліся апошнімі днямі у інтэрнэце.

Глядзіце таксама: 

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0626 seconds.