Шэсьць гадоў турмы за падарункі ад студэнтаў

На шэсьць гадоў пазбаўленьня волi асуджаны выкладчык Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiвэрсытэту iмя Куляшова за спрыяльныя вырашэньнi пытаньняў пры здачы экзаменаў ды залiкаў студэнтамi 3 i 4 курсаў катэдры фiзычнага выхаваньня.

Сьледзтва даказала, што падчас зімовай сэсii выкладчык атрымаў ад студэнтаў падарункаў на 722 тыс. рублёў. У якасьцi хабару перадавалiся пакункi з прадуктамi ды сьпiртовыя напоi, а аднойчы была падараваная нават газонакасiлка, на якую студэнты зьбiралі грошы цэлым курсам.

Цiкава, што сярод прадметаў, якiя выкладаў асуджаны былi "Асновы патрыятычнага выхаваньня". Былы выкладчык — падпалкоўнiк у адстаўцы, меў цэлы шэраг узнагарод, сярод якiх быў мэдаль "За баявыя заслугi".

Па сьведчаньнях старастаў групаў, выкладчык быў вельмі душэўны. Былi моманты, калi былы пэдагог задаваў пытаньнi i сам на iх адказваў, а калi хто выцягваў 13-ы бiлет, то па вынiках сэмэстру атрымоўваў адзнаку "аўтаматам".

Сам асуджаны спрабаваў апраўдаць сябе тым, што студэнты прыносiлi падарункi выключна на сьвяты — цi то на Новы год, цi то на Хрышчэньне — выключна на памяць пра яго добрае стаўленьне. 

Радыё Рацыя 

17:13, 07/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0803 seconds.