Адборышча-2006: знаёмімся з гуртом "Авангард-школа"

Інфармацыя пра слуцка-магілёўскі гурт Авангард-школа.

Гурт был заснаваны ў 1994-ым годзе ў Слуцку, а з 1995-ага перабраўся ў Магілеў, бо – як сьцвярджаюць самі музыкі – “там весялей”. 

За час свайго існаваньня выпусьцілі пяць плытак:
“Если бы”1995
“Как будто”1996
"Что-то не то”1998
“Кое что”1999
“Между прочим” - 2002

У 1998-ым Авангард-школа стала ляўрэатам фэстываля “Другі эшалон”. У 2002-ім - “Лепшым гуртом года”, “Лепшы альбом года”. Выступалі разам з гуртамі “Пані Хіда”, “Адаптацыя”, “ПАЛАЦ”, “МадэраХардБлюз”, “Погодные условия” і іншымі.

Тое, што граюць музыкі, самі яны называюць “экстравагантным панкам”. За час існаваньня гурта зьмянілася сем бубначоў, шэсьць гітарыстаў і шэсьць басістаў. Нязьменным заставаўся толькі ягоны вакаліст Кірыл Смышляеў. Дарэчы, ён працуе настаўнікам музыкі і пачатковых клясаў і кажа, што дзеткі ягоным навучаньнем цалкам задаволеныя.

На сёньняшні дзень склад гурта наступны:

Кірыл “Фан” Смышляеў – вакал
Дзьмітрый Платонаў – гітара
Максім Качаеў – бас
Дзьмітрый Гарбусеў - бубны

Кірыл Смышляеў, лідэр гурта, вакаліст: “Жаданьне выступіць на “БАСовішчы” тлумачыцца выразам: “на людзей паглядзець і сябе паказаць. Спадзяемся на перамогу!”

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0682 seconds.