Адборышча-2006: знаёмімся з гуртом Nothing to Lose

Працягваем знаёмства з гуртамі, якія падалі заяўкі на конкурсную праграму "Басовішча-2006". Наступны гурт, які адказаў на пытаньні studenty.by - жодзінская рок-н-рол каманда Nothing to Lose.

Скачаць запіс "Шлях" (3.69 Мб) 

Гурт утварыўся ў 2000 годзе – па прызнаньню саміх музыкаў – як “школьна-дваровае трыа” ў Жодзіна. Гралі ў школах, гаражах, кінатэартах, недабудаваных лецішчах. Пасьля перабраліся ў клюбы.

За плячыма гурта – дзесяткі сэйшн-канцэртаў у Жодзіна, Барысаве (трэба асобна адзначыць выступ на фэсьце альтэрнатыўнай музыкі ўлетку 2005-ага), Смалявічах, Івацэвічах. У Менску гралі ў клюбах “NC” “28”, “Графіці”, “Simple”, у Палацы Мастацтваў і галоўным корпусе БДУ. Гралі на разугрэве Neuro Dubel. Прызнаны пераможцамі фэста “Muzika”`03 у Жодзіна.

“Стылістыка гурта зьмянялася ад наіўнага поп-рока да саркастычнага анарха-гранджу, - адзначаюць музыкі, - а зараз рухаецца ў бок іранічнага мяккага панк-року з элементамі рэгі, ска і мелядычнага рока. Адным словам, мы граем рок-н-рол!”

У архіве гурта адзін “пірацкі” дэма-дыск’2002 і некалькі новых сьпеваў, запісаных спецыяльна для “БАСовішча-2006” 

“Твар гурта – энэргія, задор і вельмі музыкальны барытон-саксафон джазавай закваскі”.

Вакаліст працуе гукарэжысэрам, бубнач заканчвае эстраднае адьдзяленьне музычнай школы, усе астатнія музыкі – студэнты музычнай вучэльні імя Глінкі.

Склад гурта наступны:
Лёха Хаймінаў – вакаліст, франтмэн
Ігар Гаўрусеў – бас
Віталь Зубрыцкі – гітара
Жэня Гаўрусеў – бубны
Косьця Валковіч - саксафон

Лёха Хаймінаў, вакал: “Як мы даведаліся? Ніяк! Гэта было заўсёды. Патрапіць на “БАСавішча” – наша даўняя мара. Тое самае, як з’ездзіць у Піцер аўтастопам. Нядаўна зразумелі, што гэта магчыма. Наша мэта – паехаць у Польшчу, паказць сябе і паглядзець вакол: на каманды, публіку. “БАСовішча” гэта зборышча цікавага люду, таму граць там – гэта ня толькі граць. А яшчэ – гэта шлях для маладых, тых хто жадае мець будучыню. 
Што тычыцца шанцаў паехаць – у нас яны ёсьць. Пра перамогу ў Польшчы загадваць наперад ня хочацца, тым больш, што ў конкурсе ўдзельнічаюць дастаткова прафэсійныя каманды. Нельга казаць: “Мы абаязкова пераможам!”, таксама і як “Мы не пераможамL”. Мы верым у сябе. Будзем змагацца і будзем граць!”

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0654 seconds.