Украіну нарэшце прынялі ў Эўрапейскую студэнцкую унію

Украіну нарэшце прынялі ў Эўрапейскую студэнцкую унію

З далучэньнем Украіны колькасьць рэпрэзэнтуемых ЭСУ студэнтаў узрасла да 11 мільёнаў. Рашэньне аб сяброўстве, на якое прэтэндавалі адразу дзьве студэнцкія арганізацыі, было прынятае 1 сьнежня ў Вільні на 53-м зьезьдзе ЭСУ.

­ ­→…
03.12.2007
Даша Слабчанка

Самая буйная студэнцкая арганізацыя Эўропы ESIB зьмяніла назоў

Таксама быў зьменены лягатып і канцэпцыя. Цяпер студэнтаў з 37 краінаў прадстаўляе ESU – European Student's Union. Сваімі думкамі наконт зьменаў з Generation.by падзяліліся  вядучыя асобы ESU.

→…
31.05.2007
Даша Слабчанка

Адбываецца візыт ESIB, нацыянальных студэнцкіх саюзаў Эўропы, у Ўкраіну

Украінская студэнты на дадзены момант ня маюць ў ESIB свайго прадстаўніка, хаця зваротаў ад украінскіх арганізацыяў на ўступленьне за апошнія гады было ажно некалькі. Дзеля таго, каб разабрацца з сытуацыяй на месцы, прадстаўнікі ESIB сёньня прыехалі ў Украіну, кіруе візытам Тацяна Хома.

→…
27.09.2006
Кастусь Прагулевіч

Стартавала праца над Эўрапейскай хартыяй правоў студэнтаў

На мінулым тыдні прадстаўнікі студэнцкіх арганізацыяў 35 краінаў Эўропы распачалі працу над стварэньнем Эўрапейскай хартыі правоў студэнтаў. →…
25.05.2006
Mara

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі студэнтамі “Students Against Dictatorship”

Эўрапейцы ўважліва сочаць за сытуацыяй вакол правоў студэнтаў у Беларусі. Сёньня, калі беларускія студэнты разам зь іншымі грамадзянамі краіны выйшлі на Чарнобыльскі шлях, студэнты з розных куткоў Эўропы падтрымалі  нас і выказалі сваю салідарнасьць. У многіх краінах адбыліся акцыі салідарнасьці ў межах агульнай кампаніі “Students Against the Last Dictatorship in Europe”.

→…
26.04.2006
Тацяна Хома

ESIB выказвае падтрымку зьняволеным студэнтам Беларусі

ESIB заклікае Эўрапейскія ўрады прыняць меры адносна незаконных арыштаў і ганебнай сытуацыі ў Беларусі.

→…
28.03.2006
Baj

У Лёндане адбылася 10-я Эўрапейская студэнцкая канвэнцыя арганізаваная ESIB

13-16 сьнежня 2005 года ў Лёндане (Вялікабрытанія) адбылася 10-я Эўрапейская студэнцкая канвэнцыя. У межах яе тэмы “Беручы вышэйшую адукацыю на трэці ўзровень” студэнты Эўропы абмяркоўвалі пытаньне сувязі паміж дактарантурай і вышэйшай адукацыяй. У працы канвэнцыі удзельнічала Тацяна Хома.

→…
20.12.2005
vojur

Рэктар Шымаў адказаў прэзыдэнту Эўрапейскай Асацыяцыі Ўнівэрсытэтаў на прыпыненьне сяброўства БДЭУ у гэтай арганізацыі

У адказ на прыпыненьне сяброўства Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Унівэрсытэта ў ЭАУ рэктар Шымаў заявіў, што выключэньне Тацяны Хома – гэта толькі адзін з выпадкаў выключэньняў, зробленых за апошні год.

→…
08.12.2005
Юра Сідун

Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыняе супрацоўніцтва зь Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэтам

У зьвязку з рашэньнем рэктара БДЭУ У.М. Шымава выключыць Тацяну Хома, студэнтку 4 курса, за ўдзел у сустрэчы нацыянальных студэнцкіх зьвязаў Эўропы (ESIB) без дазволу ўнівэрсытэту, Эўрапейская асацыяцыя ўнівэрсытэтаў прыпыняе супрацоўніцтва з гэтым беларускім унівэрсытэтам і заклікае ўсіх сябраў асацыяцыі спыніць іх стасункі з БДЭУ.

→…
05.12.2005
Юра Сідун

Выключэньне Тацяны Хома з БДЭУ выклікала хвалю абурэньня сярод беларускіх студэнтаў і эўрапейскіх структураў (падрабязьнасьці)

Студэнтка 4 курса міжнародных эканамічных адносінаў БДЭУ Тацяна Хома выключаная з унівэрсытэта 24 лістапада загадам рэктара У.М. Шывама. Тацяна зьяўляецца адной зь лепшых студэнтак факультэта, ніколі ня мела заўвагаў з боку адміністрацыі ўстановы. 11 лістапада Тацяна Хома ў французскім горадзе Рэймс была абраная ў кіраўніцтва буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі “ESIB – Нацыянальныя студэнцкія аб’яднаньні Эўропы”. Тацяна стала першай асобай з Усходняй Эўропы, якая заняла такую пасаду. Прычынай выключэньня студэнткі-выдатніцы пазначаны факт яе “самавольнага выезду ў Францыю” і знаходжаньне там на працягу трох дзён у час навучаньня.

→…
28.11.2005
Воля Кузьміч

 1 2 3 РАНЕЙ>

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0925 seconds.