Паспець да зімы: актывісты збіраюць 200 тыс. USD для заканчэння будаўніцтва дзіцячага хоспіса
Пакуль у топ-навінах войны і тэракты, у Мінску 14 лістапада вучні 10 школ, іх бацькі і вядомыя беларускія спартоўцы засяродзіліся на тым, каб прыцягнуць увагу да праблемы завяршэння будаўніцтва дзіцячага хоспісу. На дадзены момант кошт шчасця цяжкахворых дзяцей складае 200 тысяч даляраў.
→«Бацькі не разумелі, куды я грошы аддаю» — пошукі дамоў для бяздомных жывёлаў
У сонечную, а для герояў усёй задумы яшчэ й чаканую і ўрачыстую нядзелю 9 чэрвеня, болей сотні катоў і сабак у суправаджэньні часовых гаспадароў ці валанцёраў сабраліся ў Парку Чалюскінцаў. Усе жывёлкі чыстыя, прышчэпленыя, стэрылізаваныя і ўсхваляваныя прадчуваньнямі сустрэчы новых гаспадароў. Generation.by таксама завітаў на акцыю. Што штурхае моладзь дапамагаць жывёлам, а не людзям, дзе набрацца столькі дабрыні і што пра гэта думаюць сваякі?
→Студэнты акадэміі мастацтваў ладзяць выставу-продаж у падтрымку Стасі
![Студэнты акадэміі мастацтваў ладзяць выставу-продаж у падтрымку Стасі](mediashare/cx/ygfnhmjsuia7yiizln6eumqazl3ilr-tmb.png)
«Мастацтва дорыць надзею» — такую дабрачынную выставу ладзіць акадэмія мастацтваў. Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя на лячэньне студэнткі 4 курса мастацкага факультэта Насты Майстрэнка.
→Дапаможам Стасі!
![Дапаможам Стасі!](mediashare/dc/kg2ao4v4mi6wkx5c3h19tg4abry4it-tmb.png)
Маладой беларускай мастачцы, студэнтцы менскай акадэміі мастацтваў Стасі Майстрэнка, патрэбная дапамога ў барацьбе зь цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры 22-х гадовай, жыцьцелюбівай дзяўчыны стараюцца дапамагчы чым могуць. Пасьля паўтарагадовага лячэньня ў Стасі зьявіўся шанец на выздараўленьне, які, на жаль, каштуе немалых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасьці кожнага з нас.
→Заўтра вялікі дабрачынны канцэрт: музыкі дапамогуць дзецям з дома-інтэрната
![Заўтра вялікі дабрачынны канцэрт: музыкі дапамогуць дзецям з дома-інтэрната](mediashare/o8/csz13o6s3miaq0e9hmagvrxh9wsgav-tmb.png)
6 траўня ў сталічным клюбе «Рэактар» адбудзецца вялікі дабрачынны канцэрт «Дапамажы дзецям разам з намі», удзел у якім возьмуць вядомыя беларускія музыкі. Усе сродкі ад музычнага марафону пойдуць на аздараўленьне выхаванцаў ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця», што ў пасёлку Навінкі.
→Як на гістфаку музыкай восень рухалі
![Як на гістфаку музыкай восень рухалі](mediashare/4u/1tn6nty1qgiztvig5s55ill0cmkep0-tmb.png)
27 кастрычніка ў актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбыўся дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У імпрэзе ўзялі ўдзел гурты Re1ikt, «Гаротніца», Rahis, ZnaRock, а таксама Тацяна Беланогая і паэт Андрэй Хадановіч. Атмасфэру студэнцкай вечарыны адчулі і мы і перадаем у фотарэпартажы.
→«Рухай восень!» на гістфаку
![«Рухай восень!» на гістфаку](mediashare/45/lhw8dg0zvsneg6v7icg38f5hvvye8s-tmb.png)
27 кастрычніка ў 19.00 у актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбудзецца дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У мерапрыемстве бяруць удзел беларускія музыкі і паэт Андрэй Хадановіч.
→24.10 — Усім па барабану! — музыкі ладзяць дабрачынны канцэрт
![24.10 — Усім па барабану! — музыкі ладзяць дабрачынны канцэрт](mediashare/ws/27l2l0ubbqu1jmzic8w25idhr6i07w-tmb.png)
24 кастрычніка ў клюбе «R-club» адбудзецца дабрачынны канцэрт «Усім па барабану!» А ўсе сродкі, сабраныя па выніку імпрэзы, пойдуць на пакупку барабанаў для дзяцей зь дзіцячага дому і дому-інтэрнату для дзяцей з асаблівасьцямі псыхафізычнага разьвіцьця.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)