Менчук, які едзе вакол свету на ровары, распавядае пра ідэю і матывацыю дарогі
Актывіст Мінскага роварнага таварыства выехаў увесну ў кругасветную вандроўку на ровары. У яго планах адолець зямны шар ў два этапы. Першы этап стартаваў з Менску 20 красавіка 2015. Мы звязаліся з Аляксеем Ландрэсам, калі ён ехаў па Арменіі ў напрамку Ірана.
→Групавая вінтажная прагулка на роварах — несанкцыянаванае масавае мерапрыемства
У жніўні менская моладзь наладзіла па прыкладзе іншых сталіцаў свету пакатушкі па горадзе ў яскравай вопратцы ў стылі Tweed Run. Як аказалася каляровыя раварысты прыцягнулі ўвагу не толькі фатографаў, але і міліцыі. За несанкцыянаваную велапрагулку яе ініцыятарка сёння атрымала штраф у 2 мільёны.
→Студэнты адкрылі ў Менску кругласуткавы пракат ровараў
Аўтарамі праекту клугласуткавага пракату ровараў стала нястомная групоўка Экстрым Акадэмія, у якой сабраліся студэнты апошніх курсаў розных менскіх ВНУ. Узімку хлопцы будавалі кікеры на Уруччы і ладзілі вясёлыя заняткі са сноўбордамі, але снег растаяў, вучоба ў ВНУ завершаная, а жаданне збіраць кампаніі добрых людзей і цікава бавіць час засталося.
→Раварысты дапамаглі сабе
Раварыст раварысту дапожнік, вырашылі сябры клубу «Феміда Фалантэр» і выдалі 32-старонкавы «Дапаможнік раварысту». Весела ілюстраваная кніжачка складаецца, пераважна, з дасціпнага тлумачэння, што да чаго ў правілах дарожнага руху і што пагражае раварысту за іх невыканне. Але галоўную фішку выдання адразу можна і не заўважыць.
→Бясплатная роварная экскурсія па Менску
«Экстрым Акадэмія» запрашае 19 траўня на бясплатную роварную экскурсію «Легенды Менска». Арганізатары абаяцаюць пазычыць на час экскурсіі фірмовы беларускі ровар «Спадарожнік».
→У Драздах адкрылі роварны сэзон
Менскім раварыстам далі волю
Пачатак роварнага сэзону ў Менску супаў з добрымі навінамі з ДАІ: аўтаінспэкцыя дазволіла езьдзіць па веладарожцы на праспэкце Незалежнасьці без спыненьня на пешаходных пераходах. Цяпер адзінай перашкодай для раварыстаў на другой па памерах велатрасе Менска засталіся сьветлафоры.
→Студэнтам БДУІР забаранілі прывозіць ровары ў інтэрнат
Арыгінальны мэтад падвысіць пажарную бясьпеку вынайшлі ў інтэрнаце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. Там студэнтам забаранілі захоўваць ровары з-за таго, што яны негігіенічныя, а таксама зьяўляюцца пагрозай у выпадку пажару.
→Брэсцкія раварысты змагаюцца супраць высокіх бардзюраў зборам подпісаў
Актывісты кампаніі «За вела-Берасьце!» за некалькі тыдняў здолелі сабраць паўтары тысячы подпісаў пад зваротам да мясцовых уладаў з патрабаваньнем спрасьціць перасоўваньне па горадзе на ровары. Раварысты прапануюць прыбраць бардзюры з асноўных веламаршрутаў, дазволіць перасякаць польскую мяжу на ровары, а таксама ўсталяваць роварныя паркоўкі ля грамадзка значных месцаў.
→Менскага раварыста задавіў аўтобус зь дзецьмі
Турыстычны аўтобус на пешаходным пераходзе насьмерць зьбіў раварыста ля Нацыянальнай бібліятэкі.
→