«Трохлітровая проза»: Календа заваблівае чытачоў каньяком і сокам

«Алькагольны» мэтад папулярызацыі сучаснай беларускай літаратуры, гэткае сумяшчэньне чытаньня новых літаратурных шэдэўраў пад моцныя алькагольныя напоі абраў малады беларускі празаік Сяргей Календа. Адпавядаючы назову сваёй новай кніжкі, ён вырашыў падпаіць сваіх чытачоў.

→…
23.05.2012
Наста Darteco

Аляксей Талстоў напісаў раман пра «жорсткі падлеткавы фашызм»

Аляксей Талстоў належыць да таго пакаленьня маладых літаратараў, што адчайна імкнуцца прасунуць сваё інтэлектуальнае чытво «не для мэтрапалітэну» сярод беларускай моладзі, якой на імпрэзе сабралося ня мала. Прэзэнтацыя кнігі пачалася яшчэ ля ўваходу ў кнігарню, дзе на прыступках стаялі музыкі і гралі нешта пяшчотна-журботнае, быццам прымушаючы кожнага пакорпацца ў сабе, акурат як і кнігі Талстова.

→…
03.05.2012
Наста Darteco

Анка Ўпала з прэзэнтацыяй сваёй першай кнігі

Анка Ўпала з прэзэнтацыяй сваёй першай кнігі

Прэзэнтацыя кнігі апавяданьняў і вершаў Анкі Ўпалы «Дрэва энталіпт» пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі «Ў».

→…
12.04.2012

Студэнтка ЭГУ замахнулася на гістарычную трылёгію

Студэнтка ЭГУ замахнулася на гістарычную трылёгію

У чацьвер у кнігарні ЛогвінаЎ адбылася прэзэнтацыя дэбютнай кнігі Ксеніі Шталянковай «Адваротны бок люстра», якую сама аўтарка ахарактарызавала як «кнігу для падлеткаў, дзе няма абсалютна нічога правакацыйнага». Яшчэ да афіцыйнай прэзэнтацыі ў Сеціве зьявіліся зьедлівыя водгукі, маўляў, і вокладка занадта простая і што на «Код адсутнасьці» падобная, ды і імя самой аўтаркі напісана з памылкай з-за няўважлівасьці пашпартысткі.

→…
06.04.2012
Наста Darteco

«Будзьма» прэзэнтавала цмока

«Будзьма» прэзэнтавала цмока

У галерэі «Ў» паказвалі выявы новага турыстычнага сымбалю Беларусі па вэрсіі грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». На імпрэзу пад назовам «Цмок-тур» можна было патрапіць толькі па адмысловым запрашальніку-візе, а празь яе — і ў краіну цмокаў.

→…
01.03.2012

Два мэтры беларускай кнігі

Два мэтры беларускай кнігі

Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у рамках ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша 9-13 лютага ў БелЭКСПА. Супольнікі арэндавалі на кірмашы мінімальна магчымую выставачную прастору (2 квадратныя мэтры), але амбітна паспрабуюць сабраць з гэтага лапіка максымум культурнага ўраджаю.

→…
08.02.2011

«Калі б кніжка была га*но, то я б яе не піярыў»

Артур Клінаў

«Дзень сёньня гістарычны — мы пачынаем новую эру беларускай літаратуры. Паспрабуем вывесьці літаратурныя тэхналёгіі ў новае вымярэньне і паспрабуем даказаць, што беларуская літаратура можа быць прыбытковай. Калі б кніжка была га*но, то я б яе не піярыў», — вітаў на ўрачыстым старце продажу свайго раману «Шалом» Артур Клінаў. Сёньня кніга паступіла ў продаж. Ды ня проста так. Піяр ваеннага раману пра «мастака-лузэра» стане адмысловым поп-артам: «Гэта будзе круцей за Дажынкі!»

→…
28.01.2011
Воля Кузьміч

Артур Клінаў прэзэнтуе раман пацалункамі, сыркамі і каньяком

Артур Клінаў прэзэнтуе раман пацалункамі, сыркамі і каньяком

28 студзеня а 15 гадзіне на Незалежнасьці 37А (у кнігарні «логвінаЎ») ва ўрачыстай атмасфэры пачнецца эксклюзіўны продаж новага рамана Артура Клінава «Шалом».

→…
26.01.2011

16 траўня прэзэнтацыя кнігі «Маленькія тролі і вялікая паводка»

16 траўня прэзэнтацыя кнігі «Маленькія тролі і вялікая паводка»

У нядзелю, 16 траўня, у 16.00 у актавай залі Менскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца прэзэнтацыя перакладу першай з сэрыі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў — «Маленькія тролі і вялікая паводка». Кніга, перакладзеная Настай Лабадой, выйшла ў выдавецтве Зьмітра Коласа.

→…
01.05.2010

17 верасьня творчая сустрэча з Рыгорам Барадуліным «Паслаць Маме душу…»

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчую сустрэчу з народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным. На імпрэзе пройдзе прэзэнтацыя ўнікальнага выданьня «Паслаў бы табе душу…» — ліставаньне Рыгора Барадуліна з маці (1954–1971).

→…
15.09.2009
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1074 seconds.