Дзе лягчэй атрымаць шматразовы шэнген

У мінулым годзе беларусы паставілі яшчэ адзін рэкорд. Мы не толькі сталі нацыяй з самай вялікай колькасцю шэнгенскіх візаў на аднаго чалавека, але і ўладальнікамі найбольшага ліку мульцівізаў за ўсю гісторыю краіны: амаль кожная другая віза, якую выдавалі ў консульствах краін Шэнгенскага пагаднення на тэрыторыі Беларусі ў 2012 годзе, была шматразовай. А агульная колькасць пашпартоў, у якіх з’явілася такая віза, вырасла да 326 тысячаў.

→…
20.03.2013
Алесь Герасіменка

Закрываюцца замежныя навучальныя праграмы для беларусаў

Закрываюцца замежныя навучальныя праграмы для беларусаў

Некалькі значных адукацыйных праграмаў, што дазвалялі беларускім студэнтам атрымаць адукацыю за мяжой, сёлета не будуць дзейнічаць. 

→…
28.12.2012
Алесь Bezuher

Беларусь ізноў лідэр: нам выдалі яшчэ на 150 тысячаў шэнгенскіх візаў болей

Беларусь займае першае месца ў сьвеце па колькасьці шэнгенскіх візаў на 1000 грамадзян

Беларусь другі год запар займае першае месца ў сьвеце па колькасьці шэнгенскіх візаў на 1000 грамадзян. У якой амбасадзе лягчэй за ўсё атрымаць візу, а куды лепей пашпарт не аддаваць? Дзе болей за ўсё выдаюць шматразовых візаў, а хто скупіцца і на аднаразовыя?

→…
31.05.2012
Алесь Герасіменка

Стыпэндыі чэскага ўраду на 2012-2013 навучальны год

Амбасада Чэскай Рэспублікі ў Менску інфармуе пра прадстаўленьне стыпэндыяў на наступны навучальны год для паступленьня ў чэскія ВНУ у бакаляўрыят і магістратуру.

→…
11.10.2011

Ва Ўнівэрсытэце культуры забаранілі сьвяткаваньне Дня студэнта

Ва Ўнівэрсытэце культуры забаранілі сьвяткаваньне Дня студэнта

«Няправільны плякат» стаў нагодай для забароны сьвяткаваньня Міжнароднага дня студэнта ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтваў. Адміністрацыя БДУКМ адмяніла раней узгодненае сьвяткаваньне пасьля таго, як пабачыла на адным з матэрыялаў, прасьвечаных Дню студэнта, выяву Адольфа Гітлера. Студэнты адказалі графіці насупраць галоўнага ўваходу ва ўнівэрсытэт.

→…
18.11.2010
Алесь Bezuher

Стыпэндыі ад амбасады для навучаньня ў Чэхіі

Чэская Амбасада ў Менску абвясьціла аб вылучэньні 6 стыпэндыяў для беларусаў, якія жадаюць навучацца ў Чэхіі па-чэску ці па-ангельску. Тэрмін падачы: да 19 лістапада 2010.

→…
19.10.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Вырошчваньне марыхуаны і галюцынагенных грыбоў у Чэхіі больш не крымінальнае злачынства

Вырошчваньне марыхуаны і галюцынагенных грыбоў у Чэхіі больш не крымінальнае злачынства

Вырошчваньне галюцынагенных грыбоў, канопляў, кустоў кокі і іншых наркатычных расьлінаў у пэўных межах ня будзе лічыцца крымінальным злачынствам у Чэхіі. Цяпер кожны чэх можа мець пры сабе да 15 г. ці «пяць кустоў» марыхуаны. Чакаецца, што новыя правілы ўвойдуць у сілу з новага году.

→…
15.12.2009
Андрэй Сьмятаньнікаў

Вуліцы Прагі праз 20 гадоў ізноў запоўнілі тысячы людзей

Сёньня вуліцы Прагі зноўку запоўніліся тысячамі людзей, якія прайшлі шэсьцем па шляху гістарычнай студэнцкай дэманстрацыі 17 лістапада 1989 году, якая стала пачаткам падзеньня камунізму ў Чэхаславакіі. Толькі цяпер студэнтаў не зьбівалі на вуліцы, а гукі паліцэйскіх машынаў даносіліся з калёнак, каб нагадаць атмасфэру таго дня. На што дэманстранты, як і 17 лістапада 1989 году, рэагавалі воклічамі пратэсту, а вуліцы напаўняліся бразгатаньнем ключоў і асьвятляліся сотнямі сьвечак у рукох людзей.

→…
17.11.2009
Воля Кузьміч

70 год Міжнароднаму дню студэнта і 20 — аксамітавай рэвалюцыі

70 год Міжнароднаму дню студэнта і 20 — аксамітавай рэвалюцыі

Абедзьве гадавіны вяртаюць у тагачасную Чэхію да студэнцкіх пратэстаў 17 лістапада 1939 і 1989 гадоў. Абедзьве зьвязваюць з студэнцкімі дэманстрацыямі — напачатку супраць нацысцкай дыктатуры, а праз пяцьдзесят год — супраць камуністычнага рэжыму. Сёньня Чэхія рыхтуецца да дзяржаўнага сьвята з нагоды 17 лістапада.

Арганізатары і ўдзельнікі студэнцкай дэманстрацыі 1989-га зьбіраюцца з нагоды юбілею ў праскіх кавярнях, на вуліцах Прагі і ў галерэях ладзяцца выставы, ва ўнівэрсытэтах — канфэрэнцыі з удзелам палітыкаў, дзеячаў культуры, студэнтаў, а ў дзень гадавіны людзі з павязанымі чырвона-сіне-белымі стужкамі зноўку пройдуць ад Альбэртава да Нацыянальнага праспэкту — шляхам дэманстрацыі 1989 году. Напярэдадні Міжнароднага дня студэнцтва Generation.bY робіць агляд ролі студэнтаў у палітычных падзеях Чэхіі дваццатага стагодзьдзя і пачынае сэрыю публікацыяў з сэрца аксамітавай рэвалюцыі — Прагі.

→…
16.11.2009
Воля Кузьміч

Позірк на Прагу праз аб’ектыў

Позірк на Прагу праз аб’ектыў

Фотавыстава «Казачная краіна» адкрылася ў кінатэатары «Перамога» 16 кастрычніка. Галоўная тэма падзеі, прымеркаванай да Дня ўтварэньня незалежнай Чэхаславацкай рэспублікі, — Прага, галоўныя героі — беларускія фатографы Віталь Раковіч і Віктар Жураўкоў, вачамі якіх можна пазнаёміцца альбо яшчэ раз прагуляцца па чэскай сталіцы.

→…
18.10.2009
Андрэй Сьмятаньнікаў

 1 2 3 РАНЕЙ>

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0899 seconds.