Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году

Марціновіч і Брыль — лепшыя літаратурныя дэбютанты 2011 году

Увечары 14 сакавіка ў Галерэі «Ў» былі названыя ляўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют». Сярод лепшых навічкоў белліту — журналіст расейскамоўнага выданьня Марціновіч, унук пісьменьніка Брыля і цэлы часопіс.

→…
15.03.2012
Андрэй Сьмятаньнікаў

Беларуская літаратура не прадаецца

На фоне партрэтаў беларускіх селебрыці, якія занятыя працэсам галеньня, некалькі дзесяткаў беларускіх літаратараў у дзень сусьветнай паэзіі раздаюць каштоўныя літпрызы маладзейшым калегам. У першых шэрагах вялікай залі галерэі «Ў», дзе адбываецца цырымонія, суцэльны олдскул: ад, падаецца, толькі сышоўшага з падручнікаў клясыка Генадзя Бураўкіна да вечнага сябра барыкадаў Уладзіміра Арлова. Далей — бяз’іменныя для шырокай публікі ваяры розных рэдактарскіх франтоў, якія, мабыць, пасьпелі патрымаць у руках яшчэ рукапісы Караткевіча і Быкава. Вакол літаратурных пэнсіянэраў — цікаўная моладзь з тунэлямі ў вушах ды хіпсьцерскімі агулярамі. Шмат хто зь іх між унівэрскімі парамі папісвае ў нешматлікія беларускія літаратурныя часопісы.

→…
22.03.2011
Алесь Герасіменка

Уладзімір Арлоў згодны на ролю Акудовіча

Уладзімір Арлоў згодны на ролю Акудовіча

Такое прызнаньне агучыў пісьменьнік падчас прэзэнтацыі п’есы ў смсках. Падзея адбылася ў менскім Палацы мастацтваў і вылучылася самавітым зборам беларускіх літаратараў.

«Гэтая невялікая кніжачка вартая цэлых тамоў», — трымаючы ў руках больш падобную да кішэннага нататніка кнігу «Дарога і Шлях», распачаў імпрэзу шоўмэн Віктар Шалкевіч.

→…
09.03.2009
Алесь Герасіменка

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0538 seconds.