«Яны разганялі натоўпы, але ўпершыню фізычна зьбівалі людзей і не давалі магчымасьці сысьці»

Онджэй Соўкуп

Так можна распавесьці і пра сучасны Менск, хоць цытата ў загалоўку апісвае падзеі ў Празе 1989 году. Беларусь ужо тыдзень ліхаманіць. Ці ліхаманіць Менск, дзе працягваюцца арышты і вобшукі на кватэрах актывістаў і журналістаў. А краіна «за кальцавой» жыве ў прасторы афіцыйных тэлеканалаў і расповедаў пра тысячу «штукароў масавых беспарадкаў». Трапіўшы на выходныя ў вёску на Палесьсі, дзе давялося распавядаць і паказваць, што насамрэч адбываецца ў Менску, я і ўзгадала нашу колішнюю размову з чэхам Онджэем Соўкупам. У 1989 годзе ён быў звычайным студэнтам першага курса гістфаку ў Празе і ўдзельнікам той самай акцыі на Дзень студэнта, калі былі зьбітыя пад тысячу мірных жыхароў. Онджэй тады вярнуўся дадому з сутрасеньнем мозгу, аднак цяпер узгадвае, што тады пачало «трэсьці» ўсю краіну.

→…
27.12.2010
Воля Кузьміч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0423 seconds.