Творчы конкурс «Сямейны альбом 1989–2009»
![Творчы конкурс «Сямейны альбом 1989–2009»](mediashare/rv/rdd7p4oedhz395ff7a1mk4s90c7fco-tmb.png)
Падзеньне Бэрлінскай сьцяны ў 1989 годзе і аб’яднаньне Германіі былі для многіх людзей часам пералому і абуджэньня, які пакінуў свой сьлед у сем’ях. У Савецкім Саюзе таксама пачалася эпоха пераўтварэньняў. Ці не варта азірнуцца праз 20 гадоў на гісторыю ўласнай сям’і? Сямейныя фотаздымкі адлюстроўваюць імгненьні гэтага бурапеннага часу і паказваюць, якім было тады жыцьцё і што з таго часу зьмянілася.
→Сымбалічным падзеньнем даміно адсьвяткуюць немцы 20 год з падзеньня Бэрлінскай сьцяны
![Сымбалічным падзеньнем даміно адсьвяткуюць немцы 20 год з падзеньня Бэрлінскай сьцяны](mediashare/ur/ithxpef4qzxgmhsxdmexzabhps1y4f-tmb.png)
Тысячу гіганцкіх «касьцяшак» даміно выставяць на двухкілямэтровай дыстанцыі, дзе раней праходзіла мяжа паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам, а затым фігуру з даміно парушаць, як і ў звычайнай гульні. Вялікую частку «даміно» размалююць маладыя бэрлінцы ў ключы «мірнай рэвалюцыі».
→18 год таму пачалося падзеньне Бэрлінскай сьцяны
![18 год таму пачалося падзеньне Бэрлінскай сьцяны](mediashare/zc/75usq78etrjvgnucno63brd5myle71-tmb.png)
9 лістапада 1989 году пачалося падзеньне Бэрлінскай сьцяны. Для многіх з нас гэта адна зь першых Топ-навінаў, якая запомнілася ў дзяцінстве. Пазьней адбыўся імклівы распад СССР і Беларусь аднавіла незалежнасьць. Найноўшая гісторыя замільгацела па блакітных экранах старых тэлевізараў зь неверагоднай хуткасьцю. Нам пашчасьціла даросьлець у гэты дзіўны час. Але папярэдняе пакаленьне 28 год жыло ў Эўропе, дзе існавалі дзьве Нямеччыны.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)