Lilith
Даўно гэта было ці нядаўна, пабудавалі ўжо Бібліятэку, альбо яшчэ не, але ў годзе гэтак 2003 пачалася гісторыя... не, пачалося новае жыцьцё – гурт Lilith (гісторыя будзе пасьля).
Немаўля мелася быць найпрыгажэйшым, самым паслухмяным, але не так ўсё было проста. Як усе дзеці да 4 гадочкаў яно няблага вырасла і пасьпела зьмяніцца да непазнавальнасьці. Мяняліся цацкі і сябры.
У пачатку справы мела дзіця толькі з дзяўчынкамі, аднак, як можна ўбачыць, кола знаёмых пашырылася. А на якіх толькі пляцоўках гэты жэўжык не разварочваў свае гульні: Добрыя мысьлі, Графіці, Рэактар, Арэна, Катакомбы. Але настолькі не сядзелася яму ў Менску, што ў мінулым годзе пасьпеў зьлётаць у Бярозу на прэзэнтацыю дыска :B:N: і ў Полацак на «Рок-Кола».
Зразумела, дзіцё ўпартае: спрабаваўшы ў мінулым годзе трапіць на Басовішча, сёлета, пасталеўшае, вяртаецца зноў з песняй «Не ўзгадаеш». Што да яе самой, дык кожны бачыць сваё: абыякавасьць адных, адзінота іншых; пошукі, спробы, адчуваньні, здагадкі, выбар... Памяць, альбо нябыт; ўсё, альбо нішто...
І гэта толькі сучаснасьць. Гісторыя будзе пасьля.
Склад:
- Дарка – вакал
- Тацяна – гітара
- Іра – клявішныя
- Тацяна – бас-гітара
- Павал – бубны
Трэк:
Раздрукаваць | Праглядаў 6654|