Зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан выступіць у Менску

Cамы перакладаны беларусамі ўкраінскі літаратар пасьля Тараса Шаўчэнкі, бліскучы стыліст, вытанчаны правакатар, ляўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, аўтар знакавых кніг «Дэпеш Мод», «Гімн дэмакратычнай моладзі» і «Біг Мак», Сяргей Жадан едзе да нас.

29 траўня разам са сваім перакладнікам Алегам Жлуткам Сяргей прадставіць беларускую вэрсію рамана Anarchy in the UKR, якая выйшла сёлета ў менскім выдавецтве «Логвінаў». Вядоўца прэзэнтацыі — Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19. Уваход вольны. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасьці 37а).

А 30 траўня надарыцца ўнікальная магчымасьць пакамунікаваць з героем постсавецкай літаратуры, задаць яму пара-тройку пякучых пытаньняў. Запрашаем на гутарку ў форме інтэрвію з Сяргеям Жаданом. Пачатак а 17. Уваход вольны. Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасьці 37а).

Крыху пра раман Anarchy in the UKR

Мэнтальнае падарожжа ўглыб украінскай тэрыторыі і гісторыі ў пошуках адказу на пытаньне, што ёсьць воля-вольніца-анархія. Наведваньне аўтарам махноўскіх мясьцін і ўрбанізаванай Харкаўшчыны вядуць да неспадзяваных высноваў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.