Пасьля «Вар’ятаў» прыходзяць «Героі!»: новы альбом IQ48 хутка ў крамах Менску

 

«Героі!» — такая назва ў новага альбому гурта IQ48, які днямі зьявіцца ў музычных крамах Менску. З часу выхаду папярэдняга альбому «Вар’яты» прайшло ўжо 3 гады. Ці застаюцца «здаровыя лосі» ласямі, дзе шукаюць герояў, натхненьне, чаму ня будуць выкладаць новы альбом у Сеціва, пра сяброўства, айк’юшную групіроўку і чаму ў гурце адныя хлопцы — Generation.bY распавядаюць Саня Ракавец і Яўген Бузоўскі.

→…
12.11.2008
Воля Кузьміч

Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей

«Ой, гэта ж так даўна было, трэба пашукаць фота ў бацькоў», — самы папулярны адказ на першы зварот Generation.by да вядомых людзей Беларусі, якія праходзяць у праекце пад брыфам «КУЛЬТурныя людзі». Усе некалі ды былі студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Калі як не ў Дзень Студэнта сабраць разам рарытэтныя фота студэнцкага часу вядомых зараз людзей? З такой сьветлай ідэяй выправіліся мы на пошукі.

Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ганна Вольская, Ігар Варашкевіч, Піт Паўлаў, Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Саша Ракавец, Віталь Артыст, Каця Пытлева — усім ставім «выдатна»! ;)

Больш таго, напрыканцы фотаальбома чытачоў чакае асобны фотасюрпрыз.

­

→…
17.11.2007
Воля Кузьміч

Якія пэрспэктывы фармату «музыка за грошы» ў час інтэрнэту?

Канцэпцыя «музыка за грошы» імкліва страчвае сваю актуальнасьць. З разьвіцьцём лічбавых тэхналёгіяў прыбыткі ад продажу альбомаў паступова падаюць. Заходнія зоркі даюць больш канцэртаў або запускаюць лініі адзеньня. А як ставяцца да гэтай праблемы беларускія музыкі?

→…
24.09.2007
Даша Слабчанка

Саша Ракавец: «Была б хата, запрасіў бы болей»

У «здаровых лосей» здаровыя паці. 27 жніўня нарадзіўся вакаліст IQ48 Саша Ракавец альбо Эш. Сёлетняе сьвяткаваньне расьцягнулася на тыдзень. Але самы пік віншаваньняў прыпаў на мінулую суботу, калі сябры Сашы, сваякі, калегі па працы, музыкі – усяго болей 30 чалавек – сабраліся ў адной файнай кватэры на ўскрайку Менску. Эксклюзіўны фотарэпартаж з сьвяткаваньня – у матэрыяле.

→…
05.09.2007
tarka

Зорныя вакацыі: закрыцьцё сэзону

Ліпень-жнівень – час зацішша ў культурніцкім жыцьці Беларусі. Музыкі і людзі мастацтва параз’ехаліся хто адпачываць, а хто працаваць. У нас закрыцьцё сэзону, а ў Эўропе віруюць шматлікія фэсты і оўпэн-эйры. Дзе і як зьбіраюцца бавіць час шматлікія героі глянцавых старонак Generation.by – непасрэдна зь іх словаў.

→…
18.07.2007
Даша Слабчанка

Ці верыце вы ў сэкс зь першага позірку?

Што такое гэта сьвята – Дзень Сьвятога Валянціна? Для кагосьці – каханьне, для кагосьці – сэкс, ну а агулам – грашовыя выдаткі, якіх і так нямала ўзімку. Мы вырашылі абысьціся без чырвоных сэрцайкаў, танных паштовачак ды ружовашчокіх анёльчыкаў. Напроўст у лоб запыталіся ў лепшых зь лепшых: «Ці верыце Вы ў сэкс зь першага позірку?», «Колькі грошаў зьбіраецеся патраціць на 14 лютага?» і «Ці здольныя прызнацца ў каханьні публічна?». →…
14.02.2007

Саша Ракавец з IQ48: «Галоўнае – гэта жыцьцё, мы самі маладыя, унутры ўсё грае»

Размова зараз пойдзе не пра ўсялякую там драбязу лясную, а пра сапраўдных волатаў музычных гушчароў. “Здаровыя лосі – IQ48” – так традыцыйна вітаюць папулярны альтэрнатыўны гурт. Неўзабаве ў нашу рубрыку далучыўся Эш (Аляксандар Ракавец) – вакаліст IQ48. Усё будзе без падману, бо, згодна тэсту на інтэлект, 48 ёсьць узровень, калі чалавек папросту ня можа схлусіць. Чаму – здагадайцеся самі. 

→…
13.12.2006
Даша Слабчанка

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1227 seconds.