Затрыманыя падазраваныя ў нападзеньні на рэктара БДУ

Супрацоўнікамі менскае міліцыі затрыманыя два падазраваных у нападзе на рэктара БДУ, былога міністра адукацы Васіля Стражава.

Нагадаем, што 17 сьнежня каля 20 гадзінаў вечара В.Стражаў быў зьбіты невядомым каля пад'езду дому, у якім ён пражывае. Акрамя таго злачынцы забралі мабільны тэлефон. Па папярэдняй інфармацыі абодва рабаўнікі мелі досьвед спартовае барацьбы. У выніку разбойнага нападу рэктар БДУ атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, пералом пальцу і шматлікія ўшыбы. Па дадзеным факце была распачатая крымінальная справа. Сам В.Стражаў і сьледзтва схіляліся да вэрсіі звычайнага рабаўніцтва, што падцьвердзілася пасьля затрыманьня падазраваных.

Нападаўшымі аказаліся былыя спартоўцы, якія ўжо мелі судзімасьці. Аднога зь іх Стражаў ужо апазнаў, аднак у міліцыі дадзены факт пакуль не камэнтуюць, спасылаючыся на таямніцу сьледзтва.

andrius 00:00, 24/12/2003 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1166 seconds.