Новы рэкорд па зборцы кубіка Рубіка дасягнуты студэнтам

Студэнт Каліфарнійскага тэхналягічнага інстытута ЗША дасягнуў новага рэкорду ў хуткасьці складваньня кубіка Рубіка - знакамітай у 1980-я гады ламаніны. 20-гадовы Леян Ло, выступаючы на чэмпіянаце ў Сан-Францыска (ЗША), скруціў кубік Рубіка за 11,13 сэкундаў. Гэта на паўсэкунды лепей, чым папярэдні рэкорд, зафіксаваны ў 2005 годзе ў Галяндыі французам Жанам Понсам.

Аднак рэкорд Ло усё ж не дазволіў яму стаць чэмпіёнам. У фінале пераможца вызначаўся па часе, які быў змарнаваны на тры лепшых з пяці спробаў. Ло супрацьстаяў 15-гадовы японец Шатара Макісумі. У фінальным раундзе яму спатрэбілася ў сярэднім 14,91 секунды на збор ламаніны, і з гэтым часам ён перамог.

Ламаніну ў 1974 годзе вынайшаў венгр Эрно Рубік, выкладчык прамысловага дызайна і архітэктуры ў Будапешцкай Акадэміі прыкладнога мастацтва, кубік быў прыдуманы, як навучальны дапаможнік.

Для энтузіяста скласьці кубік Рубіка за некалькі хвілінаў - не праблема. Таму апошнім часам прыдумалі нямала спосабаў зрабіць задачу больш складанай. Напрыклад, можна скруціць кубік адной рукой, пад вадой альбо з заплюшчанымі вачыма.

Baj 14:00, 19/01/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1506 seconds.