У Азэрбайджане выяўленыя незаконныя філіі расейскіх ВНУ

Азэрбайджан інфармаваў Міністэрства адукацыі Расеі аб існаваньні ў рэспубліцы незаконных філіяў расейскіх ВНУ і паведаміў аб прыпыненьні іх дзейнасьці. Таксама было высунатае патрабаваньне пакараць базавыя ўстановы гэтых ВНУ. У "чорны спіс" трапілі Дагестанскі Дзяржаўны Унівэрсытэт, Маскоўскі Адкрыты Унівэрсытэт, Санкт-Пецярбуржскі Інстытут Права і Знешніх Эканамічных Сувязяў, а таксама Паўднёва-Расейскі Гуманітарны Інстытут. 

Так як пералічаныя ўстановы прайшлі рэгістрацыю толькі ў адпаведных расейскіх структурах, іх дзейнасьць у Азэрбайджане лічыцца незаконнай. У бліжэйшы час у міністэрстве будзе абмеркаванае пытаньне, зьвязанае зь лёсам гэтых ВНУ, паведамляе day.az.

Адзначым, што ў цяперашні час у рэспубліцы працуе 18 незаконных навучальных устаноў. Можна сказаць, што ўсе яны дзейнічаюць у Азэрбайджане ў якасьці філіяў расейскіх ВНУ.

Baj 10:00, 19/01/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1049 seconds.