Туркмены будуць вучыцца ва ўнівэрсытэце імя кнігі свайго прэзыдэнта "Рухнамы"

Лідэры таталітарных краінаў любяць увекавечваць свае дыктатуры. Гэта могуць быць і помнікі самому сабе неверагодных памераў, і нацыянальныя бібліятэкі, і іншыя архітэктурныя саркафагі. Прэзыдэнт Туркменістана Сапармурат Ніязаў, які называе сябе Туркменбашы ("бацька усіх туркменаў") аддаў загад стварыць у краіне новы ўнівэрсытэт імя напісанай ім кнігі "Рухнамы".

На думку Ніязава, унівэрсытэт павінен добра паўплываць на разьвіцьцё туркмэнскай дзяржавы. У 2010 годзе, калі адчыніцца ўнівэрсытэт, у ім змогуць навучацца 3 тысячы студэнтаў.

Напісаная прэзыдэнтам "Рухнама" (кніга душы) зьяўляецца "сьвятой кнігай усіх грамадзянаў Туркмэніі". Яна задумвалася як "маральная канстытуцыя туркменаў". Кожны жыхар краіны павінен вывучаць яе ў школе, чытаць на працы і дома, а зьняволеныя перад вызваленьнем прысягаюць на ёй.

У Туркменістане 2005 год быў абвешчаны годам "Рухнамы".

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0773 seconds.