Лявон Вольскі прадставіць новы альбом «Псіхасаматыка» ў Вільні

3 снежня ў абноўленым клубе LOFTAS адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Лявона Вольскага, які атрымаў назву «Псіхасаматыка». Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы для наведвання канцэрта.

Вольскі

«Псіхасаматыка» – першы новы альбом Лявона Вольскага пасля смерці жонкі і мэнэджэркі Ганны Вольскай у сакавіку 2016 года. Грошы на запіс дыска збіраліся праз краўдфандынг. Над новым альбомам працаваў «нарвежскі дрым-цім» на чале з саўндпрадусарам Снорэ Бергерудам. Ён жа адказваў за папярэдні лонгплэй «Грамадазнаўства» (2014) – па шматлікіх водгуках адзін з найлепшых у насычанай дыскаграфіі Лявона Вольскага.

– Праект будзе збудаваны па нетыповай для паўнафарматнікаў формуле: 8 гучных драйвовых песень і 8 лірычных. Такую ідэю запрапанаваў Снорэ і нам з Анечкай яна падалася трохі дзіўнай, але цікавай. Таму мы пагадзіліся. Тым больш, што папярэдні досвед супрацы атрымаўся вельмі паспяховым, – распавёў Лявон Вольскі.

У межах 2-гадзіннай канцэртнай прэзентацыі цалкам прагучыць новы альбом «Псіхасаматыка», песні з папярэдняга дыска «Грамадазнаўства» (2014), а таксама лепшыя кампазіцыі папярэдніх гуртоў і праектаў аўтарства Лявона Вольскага.

Разам з Лявонам на сцэну выйдуць Снорэ Бергеруд (гітара) і Сіндрэ Скэйе (бубны) , якія запісвалі два апошніх альбома, а таксама гітарыст Бьёрн Холмслэнд і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч. За візуальны шэраг будзе адказваць Мацей Сабураў, які рабіў гэтую працу для прэзентацыі «Грамадазнаўства» і здымаў кліп на песню «А хто там ідзе?».

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Мінску (бясплатна) ці візавых цэнтрах па месцы жыхарства (8 гарадоў Беларусі, паслуга каштуе 20 еўра). Парадак разгляду візавых хадатайніцтваў спрошчаны, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца. Рэкамендуем рэгістравацца на падачу дакументаў ДА набыцця квіткоў. Пакрокавая інструкцыя.

Квіткі: 65 рублёў (танцпол), 77 рублёў (балкон, стаячы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам).

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ЧУП «Пламбір ТВ», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб.32.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by (http://www.kvitki.by/ru/buy/36843#plan), а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Адрас пляцоўкі: Вільня, вул. Svitrigailos, 29.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 19.00, пачатак з 20.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: (025) 526 84 14, (025) 754 92 35, (029) 622 57 20.


14:00, 05.10.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0635 seconds.