Беларусы і ўкраінцы выступяць на Moscow Music Week разам

Арганізатары музычнага шоукейс-фестывалю Moscow Music Week, які адбудзецца 10-13 верасня, абвясцілі пра правядзенне ў межах мерапрыемства супольнага канцэрта беларускіх і ўкраінскіх артыстаў сучасных напрамкаў: індзі, поп, рок, альтэрнатыва, электроніка. Тэрмін падачы заявак ад музыкаў – не пазней за 20 жніўня.

– У канцэрце-шоўкейсе возьмуць удзел два лепшых гурта з Беларусі і два з Украіны. Ён будзе асобна адрэкламаваны сярод мноства мерапрыемстваў "Тыдня музыкі" ў Маскве, – распавядае выканаўчы дырэктар фестывалю Сяргей Бабіч. – Мы перакананыя, што музычны патэнцыял артыстаў суседніх дзвюх краін усё яшчэ недаацэнены прамоўтэрамі і арганізатарамі канцэртаў у Расіі. На гэты шоўкейс дэлегаты канферэнцыі Colisium атрымаюць прыярытэтнае запрашэнне. Сярод іх будуць арганізатары буйных фестывалях, арт-дырэктары клубаў і прадстаўнікі канцэртных агенцый з Рассіі, краін СНД і Еўропы.

– Упершыню ў гісторыі такіх фестываляў беларускія артысты будуць прадстаўлены не толькі ў агульнай праграме, але і ў межах адмысловага шоўкейса, што дазволіць ім атрымаць больш увагі з боку спецыялістаў з розных краін свету, – адзначае Зміцер Безкаравайны, кіраўнік праекта Experty.by, партнёра Moscow Music Week, а таксама Tallinn Music Week (Эстонія), Lost In Music/Music & Media (Фінляндыя), Vilnius Music Week (Літва) у Беларусі.

Фестываль Moscow Music Week аб'яднае больш за 25 канцэртных пляцовак Масквы і штогадовую бізнэс-канферэнцыю Colisium, якая адбываецца ў Расіі з 2007 году. Гэта шанец для ўсіх, хто мае дачыненне да сучаснай музыкі, атрымаць новыя веды і кантакты ў межах праходзячай удзень канфэрэнцыі, а таксама прыцягнуць увагу вядучых спецыялістаў у межах канцэртнай праграмы ўвечары. Канцэрты будуць адбывацца ў такіх вядомых клубах, як "16 тон", "China Town" і іншых. У якасці спікераў канферэнцыі выступяць прадусары, прамоўтэры і музычныя менэджэры з Расіі, Нямеччыны, краін Балтыі, Фінляндыі, Ізраілю, ЗША, Кітаю і іншых краін.

Тэрмін прыёма заявак ад артыстаў на ўдзел у музычнай праграме Moscow Music Week і беларуска-ўкраінскім шоўкейсе падоўжаны да 20 жніўня (уключна). Адабраным артыстам арганізатары забяспечваюць пляцоўку і стандартны тэхнічны райдэр для выступу. Яны таксама атрымліваюць пропуск на канферэнцыю Colisium Business Picnic. Нават калі вас не адабралі, заяўка дае 50% зніжку на ўдзел у канферэнцыі. Дарога і пражыванне за свой кошт. Падаць заяўку на выступ можна па спасылцы http://colisium.timepad.ru/event/221088/.

Кошт базавага варыянта ўдзелу ў канферэнцыі Colisium Business Picnic складае 5800 расійскіх рублёў. Для беларускіх наведвальнікаў да 1 верасня (уключна) прадугледжана 30% зніжка пры ўвядзенні прома-кода: experty.by. Дадзены варыянт уключае ўваход на 4 дні канферэнцыі і 4 дні канцэртаў Moscow Music Week, доступ да базы кантактаў і публічных файлаў прэзентацый спікераў, а таксама зніжку 40% на размяшчэнне ў гатэлі Holiday Inn Sokolniki. Рэгістрацыя і іншыя варыянты ўдзелу на сайце www.colisium.org.

Партнёрам мерапрыемства ў Беларусі з’яўляецца сайт Experty.by, які таксама працуе з шоўкейс-фестывалямі Tallinn Music Week (Эстонія), Lost In Music/Music&Media (Фінляндыя), Vilnius Music Week (Літва).

15:00, 13/08/2015 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0746 seconds.