Новы альбом ад цікавага менскага электроннага гурта Hamlet His Highness

Гурт з Менску, што акрэслівае сваё гучанне як electronic, downtempo, post-rock, ambient, ethnic выпусціў 17 сакавіка альбом Narcissus. Запіс, у які ўвайшлі 10 трэкаў, выдадзены на лэйбле Ezhevika.

Лэйбл так прэзентуе працу Hamlet His Highness:

«Сакрэт альбома Narcissus ад мінскага калектыву Hamlet His Highness складаецца ў тым, што слухаць яго трэба, адкінуўшы ўсе думкі і стэрэатыпныя меркаванні, - яны папросту завядуць у тупік і пакінуць сам-насам з мноствам пытанняў. Кожны міліметр палатна Narcissus павінен успрымацца незалежна ад таго, што знаходзіцца вакол яго, чым ён быў хвіліну назад або чым стане яшчэ праз імгненне.

Кожны трэк падобны да карціны з пяску, намаляванай будыйскімі манахамі. Вось ён перад табой - бліскучы ўзор мастацтва з ідэальнай геаметрыяй, поўны сімвалізму і адсылак да традыцый. Але праходзіць момант - і твор руйнуецца самім аўтарам. Хочацца спытаць - навошта? Бо гэта было так выдатна! Толькі для таго, каб пачаць новы твор, кардынальна адрозны ад ранейшага, але не менш прыгожы».


14:03, 20.03.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0679 seconds.