Гурт «Navi» выпусціў беларускамоўны альбом «Сонцам сагрэтыя»

Малады, але паспяховы гурт «NAVI» прадстаўляе навагодні падарунак – акустычны альбом на роднай мове «Сонцам сагрэтыя». У альбом увайшлі песні, напісаныя за вельмі кароткі перыяд.

–  Настрой і атмасфера кампазіцый вельмі падобныя. Гэта і падштурхнула да думкі запісаць усё і адразу, – тлумачаць музыканты.

Дарэчы, на пласцінцы маецца і свая версія вядомай кампазіцыі гурта «Крама», якая ўжо атрымала добры водгук ад лідара групы Ігара Варашкевіча.

Гэты альбом музыкі прысвячаюць Глыбоцкай дзяржаўнай раённай гімназіі, Народнаму літаратурнаму тэатру «Жывое слова» і радыёстанцыі «Сталіца».

Прэзентацыя альбома адбудзецца 20 снежня ў мінскім бары «ДК». Музыканты рыхтуюць падарункі ўсім, хто прыйдзе на канцэрт:

–  Мы вырашылі зрабіць нашым слухачам навагодні падарунак. Ідэя стварэння пласцінкі прыйшла спантанна, таму мы нават не сумняваліся, што трэба гэтую задуму ўвасобіць.

Акрамя новых кампазіцый, на канцэрце таксама прагучаць і ўпадабаныя ўжо многімі песні «Адбымі мяне», «Далеко» і «Фа-фа-фа».

 

Спампаваць альбом можна тут.

Пачатак у 19.00.

Адрас бара «ДК»: вул. Талбухіна, 4. 3-ці паверх.

Тэлефон для даведак: + 37529-158-92-96; + 37529-764-34-75.


19:23, 18.12.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0574 seconds.