Паспяховыя прадпрымальнікі «#ў пошуках трафіка» збяруцца ў Нацыянальнай бібліятэцы

13 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца міжнародная канферэнцыя па інтэрнэт-маркетынгу «Паспяховы прадпрымальнік #У пошуках трафіка».

Арганізатарам канферэнцыі выступіў Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, кампанія «Максі Бай». Мерапрыемства пройдзе ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

У гэтым годзе мерапрыемства стане юбілейным, бо «Паспяховы прадпрымальнік» будзе праходзіць у Мінску ўжо ў пяты раз. Удзельнікаў мерапрыемства чакае яшчэ большы размах у сферы арганізацыі, вялікая колькасць карыснай інфармацыі, цікавыя знаёмствы і мноства прыемных сюрпрызаў.

Кошт квітка складае 189 000 бел. руб. Набыць квіток можна на Kvitki.byальбоTicketpro.by

Уся інфармацыя аб канферэнцыі на афіцыйным сайце – upmaxi.by

Падрабязнасці таксама па тэлефонах+ 375 29 668 68 12, + 375 29 700 34 12

Для ўдзелу мае сэнс паспяшацца, бо колькасць месцаў абмежаваная.

Арганізатары абяцаюць прыемны бонус усім удзельнікам. Хто набыў квіток на канферэнцыю «Паспяховы прадпрымальнік», атрымлівае зніжку 10% на 4-ы Міжнародны форум прадпрымальніцтва - gew.by.

У гэты раз канферэнцыя стане міжнароднай. У якасці спікераў выступяць міжнародныя эксперты ў сферы інтэрнэт-маркетынгу, прадстаўнікі буйных кампаній з Расіі, Украіны і Беларусі. Болей інфармацыя пра выступоўцаў канферэнцыі.

 

18:03, 30/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.078 seconds.