У беларускім урадзе кажуць, што студэнты не дастаткова плацяць за навучанне

Віцэ-прэм'ер Тозік на сустрэчы з рэктарамі ўніверсітэтаў, якая праходзіла на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заявіў, што студэнты-платнікі мусяць плаціць за адукацыю болей: «Студэнты павінны цалкам пакрываць выдаткі за сваё навучанне».

студэнты
Фота: Юля Сакалоўская

«Звяр­таю ўва­гу рэк­та­раў на тое, што плат­ная фор­ма на­ву­чан­ня не па­він­на быць страт­най, — цытуе словы А.Тозіка газета «Звязда». — Ка­лі за­хоў­ваць пад­рых­тоў­ку «плат­ні­каў», то сту­дэн­ты па­він­ны цал­кам па­кры­ваць вы­дат­кі за сваё на­ву­чан­не, а не так, як гэ­та адбываеццаа сён­ня, ка­лі па­ло­ву вы­дат­каў бя­рэ на ся­бе дзяр­жа­ва, — акрэс­ліў сваю па­зі­цыю Ана­толь То­зік. — Бо гэ­та ўжо мож­на рас­цэнь­ваць як ня­мэ­та­вае вы­ка­ры­стан­не бюд­жэт­ных срод­каў».

Беларускія ВНУ рэгулярна падвышаюць аплату за навучанне. Сёлета многія ўніверсітэты істотна не дабралі платнікаў, бо з-за дэмаграфічнай сітуацыі колькасць абітурыентаў змяншаецца. Эканамічныя страты, якія церпяць беларускія ВНУ, урад намагаецца кампенсаваць павялічэннем колькасці замежных студэнтаў. Але пакуль не надта паспяхова.

Тым часам з гэтага навучальнага году ў Германіі ўніверсітэты ўсіх зямель цалкам адмянілі плату за навучанне, у тым ліку для замежных студэнтаў.

Кошт да адукацыю ў Беларусі, напрыклад, на факультэтах БДУ сёлета складае ад 1200 да 1700 еўра. Большасць беларускіх студэнтаў атрымліваюць адукацыю за ўласныя грошы, а тыя хто навучаюцца за бюджэтны кошт, абавязаныя адпрацоўваць пасля заканчэння ВНУ прымусовае размеркаванне.

comments powered by Disqus
 
In 0.0999 seconds.