Трэці набор у Школу маладога пісьменніка

Пачынаецца новы набор навучэнцаў у Школу маладога пісьменніка пры «Саюзе беларускіх пісьменнікаў» на 2014-2015 навучальны год.

 

Заняткі будуць праходзіць у Мінску з пачатку лістапада па травень два разы на месяц, арыентыровачна ў суботу, практычныя заняткі, лекцыі і майстар-класы. Наведнікам з рэгіёнаў — спрыянне з даездам. Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек, выкладанне будзе весціся па-беларуску.

Школа дзейнічае як нефармальны адукацыйны праект, сертыфікат аб яе заканчэнні не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Выкладчыкі

Тэорыя літаратуры. Чытанне замежнай і беларускай літаратуры. Выкладчык — дацэнт кафедры замежнай літаратуры філфака БДУ Ганна Бутырчык.
Практычныя заняткі па прозе. Выкладчыкі — пісьменніцы Наталка Бабіна, Людміла Рублеўская.

Ганна Бутырчык, Людміла Рублеўская, Наталка Бабіна

Умовы для кандыдатаў:

Узрост — да 25 гадоў.

Для падачы заяўкі кандыдату на залічэнне ў Школу неабходна даслаць свой уласны празаічнымастацкі тэкст любога жанру аб’ёмам 2-5 старонак, а таксама матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў пісьменніцкай школе.

Афармленне заяўкі:

Заяўкі прымаюцца па электроннай пошце да 26 кастрычніка па адрасе sbp@lit-bel.org.

Тэму ліста пазначце як “Школа”.

Прозу і матывацыйны ліст дасылайце разам у адным файле Word фармата .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, поўны паштовы адрас, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

Пры паспяховым залічэнні ў Школу Вам будзе паведамлена пра гэта да пачатку заняткаў па кантактах, якія Вы пакінулі. Заяўкі не рэцэнзуюцца.

22:52, 07/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0678 seconds.