SocialWeekend IV прапануе падзяліцца часткай сваіх штодзённых клікаў

Штодня шэраговы офісны супрацоўнік здзяйсняе больш за 5000 клікаў, падчас напісання курсавой студэнт ціскае мышку каля 3000 разоў. Часцяком гэтыя клікі з'яўляюцца манатонным працэсам і не прыносяць абсалютна ніякай карысці. Конкурс SocialWeekend прапануе падзяліцца часткай сваіх штодзённых клікаў з удзельнікамі галасавання на лепшы сацыяльны праект.

SocialWeekend – гэта конкурс сацыяльных праектаў, пераможца якога атрымлівае сродкі на ажыццяўленне сваёй ідэі. Конкурс ладзіцца ўжо ў чацвёрты раз, пра вынікі папярэдніх SocialWeekend можна пачытаць, напрыклад, тут.

30 верасня скончыўся прыём заявак на ўдзел у чацвёртым конкурсе сацыяльных праектаў SocialWeekend. З 200 заявак на ўдзел было адабрана 100 лепшых. Цяпер лёс праектаў цалкам у руках аўдыторыі. Да 12 кастрычніка ўключна можна аддаць свае галасы за ўпадабаныя праекты. Усяго ў фінал конкурсу пройдуць 10 праектаў-пераможцаў сацыяльнага галасавання, яшчэ 10 фіналістаў вызначаць арганізатары конкурсу і журы незалежна ад вынікаў галасавання.

Акрамя праектаў-канкурсантаў можна аказаць дапамогу любому праекту, які падабаецца, праз графу «Патрэбна дапамога». Штодня на сайце з'яўляецца мноства цікавых сацыяльных праектаў.

26 кастрычніка ў канферэнц-залі Crowne Plaza Minsk Hotel фіналісты SocialWeekend пазмагаюцца за званне лепшага сацыяльнага праекта. Пераможцы змогуць атрымаць фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй памерам да 100 мільёнаў беларускіх рублёў. Генеральны партнёр конкурсу, мабільны аператар Velcom, падтрымае адзін з праектаў і прафінансуе яго на суму больш за 30 мільёнаў беларускіх рублёў, перавага будзе аддадзена з праектам, заснаваным на ўжыванні мабільных тэхналогій.

Канкурсанты чакаюць дапамогі. Кожны голас-клік можа стаць вырашальным.

12:50, 07/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0755 seconds.