Канцэрт Вольскага ў Вільні здымуць гледачы

11 кастрычніка ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбома Лявона Вольскага «Грамадазнаўства». Гэта рэдкая магчымасць ўбачыць вялікі электрычны выступ музыкі з новым дыскам і лепшымі песнямі за ўсю кар’еру.

Канцэрт будзе запісвацца на аўдыё і відэа прафесійнай камандай. Але галоўную ролю ў стварэнні відэаверсіі маюць адыграць гледачы, якіх запрашаюць здымаць канцэрт і ўсё вакол яго на ўласныя фота- і відэакамеры, тэлефоны.

Гэта цікавы эксперымент, які мае мэтай паказаць выступ з боку гледачоў, дадаць у працу прафесіяналаў як мага больш непасрэднай эмоцыі і атмасферы канцэрту, – тлумачыць Лявон Вольскі.

Я запрашаю гледачоў узяць з сабой усе магчымыя карты памяці і акумулятары. Здымайце цікавыя моманты падарожжа ў Вільню, здымайце канцэрт, здымайце пасля яго, а потым дасылайце нам матэрыял, – тлумачыць літоўская рэжысёрка Марыя Мескавайтэ, якая кіруе стварэннем відэаверсіі.

Выніковыя матэрыялы можна дасылаць праз Інтэрнэт у выглядзе спасылак на запампаваныя файлы на адрас vilniavolavolski@gmail.com, альбо прыносіць на дысках у офіс агенцыі "Шаблі".

У першым адззяленні цалкам прагучыць альбом "Грамадазнаўства" (11 песень), у другім – больш за 20 лепшых песень праектаў з удзелам Лявона Вольскага, сярод якіх шмат хітоў, напісаных ім для N.R.M., а таксама "Мроі", Zet і інш. Агульная працягласць канцэрта – каля 2,5 гадзін.

Квіткі на выступ, які адбудзецца ў віленскай Teatro Arena, яшчэ ёсць у продажы ў агенцыі "Шаблі" (бясплатныя візы, папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна) і TicketPro (без візавай падтрымкі). Кошт: 350 тыс. руб. (танцпол), 500-700 тыс. руб (партэр). Аўтобусны тур Мінск-Вільня-Мінск – 500 тыс. руб. Інфалінія (033) 6555596. Падрабязная інфармацыя на сайце www.shabli.by.

14:00, 24/09/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0764 seconds.