Лявон Вольскі ў Вільні выканае 33 песні

11 кастрычніка ў Вільні Лявон Вольскі прэзентуе свой новы альбом «Грамадазнаўства». Падчас 2,5-гадзіннага канцэрта прагучаць таксама хіты N.R.M., «Мроі», Zet. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы на гэты канцэрт.

– Я ўжо і не памятаю, калі мы рабілі такую вялікую па колькасці песень і храналагічным ахопе праграму. Тым больш у паўнавартасным рокавым гучанні, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Было цікава ўзгадаць шмат песень з мінулага – асабліва ўсе гэтыя рок-гімны 90-х і 00-х, на якіх мы зробім вялікі акцэнт. Сучасны склад музыкаў безумоўна дадае ў іх нешта сваё, але не змяняе іх сутнасць.

Зараз у праграме канцэрта 33 песні – 11 з іх у першым аддзяленні, прысвечаным альбому «Грамадазнаўства», і 22 у другім, у якім прагучаць лепшыя песні розных гадоў. У тым ліку шмат хітоў, напісаных Лявонам для N.R.M., а таксама нешта з «Мроі», Zet . 

– Кожная частка будзе мець свой сэнс і сваю атмасферу, – распавядае музыка. – Альбом «Грамадазнаўства» будзе хутчэй у выглядзе сучаснай рок-оперы. Граць яго будзем амаль без паўз, з адмысловым святлом і дадатковым гукавым аздабленнем. То бок гэтая частка будзе, каб паслухаць, атрымаць настрой. А потым будзе вялікая другая частка ў фармаце рок-канцэрта, каб добра паспяваць і паскакаць. 

Квіткі на канцэрт, які адбудзецца ў віленскай Teatro Arena, яшчэ ёсць у продажы ў агенцыі «Шаблі» (бясплатныя візы, папярэдняя рэгістрацыя не патрэбна) і TicketPro (без візавай падтрымкі). Кошт: 350 тыс. руб. (танцпол), 500-700 тыс. руб (партэр). Аўтобусны тур Мінск-Вільня-Мінск – 500 тыс. руб. Інфалінія (033) 6555596. Падрабязная інфармацыя на сайце www.shabli.by.


17:50, 17.09.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0935 seconds.