На бізнес-канферэнцыі «Паспяховы прадпрымальнік» распавядуць пра пошукі трафіка

13 лістапада 2014 года ў Нацыянальнай бібліятэцы пройдзе адна з самых гучных падзеяў у сферы інтэрнэт-маркетынгу гэтага года – бізнес-канферэнцыя «Паспяховы прадпрымальнік».

Арганізатарам канферэнцыі выступіў Цэнтр падтрымкі прадпрымальніцтва, кампанія «Максі Бай». Мерапрыемства пройдзе ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва.

У гэтым годзе мерапрыемства стане юбілейным, бо «Паспяховы прадпрымальнік» будзе праходзіць у Мінску ўжо ў пяты раз. А гэта значыць, што ўдзельнікаў мерапрыемства чакае яшчэ большы размах у сферы арганізацыі, вялікая колькасць карыснай інфармацыі, цікавыя знаёмствы і мноства прыемных сюрпрызаў.

У гэтым годзе бізнес-канферэнцыя будзе прысвечана адной тэматыцы, а менавіта – інтэрнэт-маркетынгу, рэкламе ў інтэрнэце, розным спосабам і прыладам прасоўвання бізнесу, тавараў і паслуг у Сеціве. Тэма канферэнцыі гучыць наступным чынам: «Паспяховы прадпрымальнік. #У пошуках трафіка».

У гэты раз канферэнцыя стане міжнароднай. У якасці спікераў выступяць міжнародныя эксперты ў сферы інтэрнэт-маркетынгу, прадстаўнікі буйных кампаній з Расіі, Украіны і Беларусі.

«Паспяховы прадпрымальнік» упершыню адбыўся ў лютым 2013 года ў форме бясплатнага семінара. Пасля адбылося яшчэ 2 семінара, якія сабралі каля 130 і 200 чалавек адпаведна. Паступова арганізатары пашырылі маштабы падзеі да платнай бізнес-канферэнцыі, якая праходзіла 2 дні і сабрала ў сакавіку гэтага года больш за 200 чалавек.

Спікеры

Максім Самойленка

Дырэктар па маркетынгу ў кампаніі Aori

У інтэрнэт-маркетынгу больш за 5 гадоў (на боку кліента –адзін з найбуйных мейджараў у FMCG, потым - найбуйнейшае ў Расіі агенцтва кантэкстнай рэкламы "Блондінка.ру", потым Aori). Выступаў на Рыф+Кіб, Internet Expo і многіх галіновых выставах.

«Аўтаматызацыя кантэкстнай рэкламы як ключавая перавага ў канкурэнтнай барацьбе»

• Кантэкстная рэклама – вытокі і сэнс;
• Бягучы стан рынку;
• Яндэкс Дырэкт і Гугл Адвордс – асаблівасці і адрозненні на практычных прыкладах;
• Аўтаматызацыя як ключавая перавага;
• Рэальныя кейсы. 

Аляксандр Сірач

Прафесійны маркетолаг з вопытам працы ў медыя індустрыі. Сузаснавальнік і дырэктар па маркетынгу кампаніі YouScan, ментар у некалькіх паспяховых расійскіх стартапах, сузаснавальнік кампаніі LeadScanner

"Маніторынг і аналітыка сацыяльных медыя"

• Чаму сацыяльныя медыя важныя для бізнесу?
• Каму гэта патрэбна?
• Якія задачы дапамагаюць вырашаць сацыяльныя медыя?
• Карысць маніторынгу для розных накірункаў бізнесу;
• Як скарыстаць вынікі маніторынгу?
• Кейсы найбуйных расійскіх і міжнародных кампаній;
• Прылады маніторынгу сацыяльных медыя;
• Уласны вопыт YouScan.

Станіслаў Гайдар

Вядучы спецыяліст па рабоце з кліентамі ў агенцтве інтэрнэт-маркетынгу Netpeak

"Як бізнесу зарабляць больш у інтэрнэце: прылады і кейсы"

• SEO - чаму б не паспрабаваць самім?
• Стары і новы падыходы да SEO. Ці ёсць гарантыі?
• Эфектыўныя прылады прасоўвання ў вузкіх тэматыках;
• Як правільна памерыць ROI;
• Разбор паспяховых кейсаў і тыповых памылак.

Анастасія Мазец 

Менеджэр па рабоце з рэкламнымі агенцтвамі

Працуе ў кампаніі Яндэкс з 2012 года. Спецыялізуецца на ўзаемадзеянні з рэкламнымі агенцтвамі Беларусі.

Пастаянны дакладчык і арганізатар семінараў для партнераў. 

Эльдар Нурыеў

Вядучы сертыфікаваны спецыяліст інтэрнэт-агенцтва MAXI.BY media

Мае практычны вопыт у правядзенні цыкла трэнінгаў па кантэкстнай рэкламе Яндэкс.Дырэкт і GoogleAdwords. 

"Як даведацца аб эфектыўнасці сайта з дапамогай Яндэкс.Метрыкі"

• Агульныя звесткі аб Яндэкс.Метрыцы;
• Асаблівасці настройкі  і прадстаўлення справаздач;
• Аналіз паводзінаў наведвальнікаў сайта;
• Карысныя рэкамендацыі ўладальнікам сайта.


12:47, 03.09.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0521 seconds.