ЕГУ запрашае на восеньскія Дні адчыненых дзвярэй

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае прыняць удзел у восеньскіх Днях адчыненых дзвярэй, якія пройдуць 25-31 кастрычніка.

ЕГУ

Цягам тыдня удзельнікам прапануюць:

  • Наведаць і паўдзельнічаць у лекцыях і семінарах па прадметах, якія вывучаюць студэнты-бакалаўры
  • Паўдзельнічаць у выставе бакалаўрскіх праграм і сустрэцца з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі, студэнтамі і іх бацькамі, а таксама з выпускнікамі ЕГУ
  • Здаць экзамен па замежнай мове, а таксама па эсэ ці кампазіцыі. Вынікі экзаменаў могуць быць залічаныя пры паступленні ў ЕГУ.

Дэдлайн гэгістацыі для ўдзелу ў мерапрыемстве да 12 верасня для тых, каму патрэбная віза, і да 20 кастрычніка для тых, хто мае шэнгенскую візу. Падрабязнасці пра Дні адчыненых дзвярэй ЕГУ выкладзеныя на сайце ўніверсітэта.

 

22:00, 26/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0784 seconds.