Медалісты і пераможцы алімпіяд могуць паступаць без іспытаў на 22 педагагічныя спецыяльнасці

У Беларусі вызначаны пералік педагагічных спецыяльнасцяў, на якія медалісты і пераможцы алімпіяд могуць паступаць без іспытаў.


Фота: brestcity.com

Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 7 красавіка 2014 г. №30 «Аб устанаўленні пераліку педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя залічваюцца без уступных выпрабаванняў асобныя катэгорыі абітурыентаў» апублікаваная на Нацыянальным прававым партале.

Дадатак да пастановы вызначае пералік педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя залічваюцца без уступных выпрабаванняў пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені) трэцяга (абласнога, Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, праведзенай Мінадукацыі ў навучальным годзе, для якіх дадзены прадмет вызначаны прадметам першага профільнага іспыту, а таксама асобы, ўзнагароджаныя залатым, сярэбраным медалём або тыя, якія скончылі ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі з дыпломам з адзнакай.

У пералік спецыяльнасцяў ўвайшлі так званыя вострадэфіцытныя спецыяльнасці:

  • дашкольная і пачатковая адукацыя,
  • гісторыя і грамадазнаўчыя дысцыпліны,
  • біялогія,
  • хімія,
  • геаграфія,
  • матэматыка,
  • інфарматыка,
  • фізіка,
  • тэхнічная творчасць,
  • беларуская мова і літаратура,
  • руская мова і літаратура,
  • тэхнічная праца і прадпрымальніцтва,
  • абслугоўваючая праца,
  • выяўленчае мастацтва,
  • лагапедыя,
  • сурдапедагогіка,
  • тыфлапедагогіка,
  • алігафрэнапедагогіка,
  • сацыяльная педагогіка і інш.

Як паведамляе сайт Міністэрства адукацыі, для паступлення на шэраг педагагічных спецыяльнасцяў без экзаменаў вышэйпералічаным катэгорыям абітурыентаў трэба будзе прадаставіць у прыёмную камісію ўстановы вышэйшай адукацыі рэкамендацыю педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі. 

Уні Вера 15:55, 21/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0779 seconds.