У БДУ і Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце будуць вучыць па-ангельску

Адразу дзве беларускія ВНУ заявілі пра ўвядзенне спецыяльнасцяў, на якіх будзе адбывацца навучанне на ангельскай мове.

Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт разлічвае, што да яго ў новым навучальным годзе прыедуць замежнікі, каб вучыць «менеджмент». На пачатку ўстанова плануе на ангельскай мове вучыць прынамсі 30 замежных студэнтаў.

Навучанне па-ангельску аднак будзе адбывацца толькі першыя два гады. Далей аграрны ўніверсітэт разлічвае, што студэнты вывучаць рускую і працэс будзе працягвацца на ёй.

БДУ

Інстытут бізнеса і менеджмента тэхналогій БДУ разлічвае не толькі на замежных студэнтаў. Падрыхтоўка па спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне» там будзе адбывацца на ангельскай мове з 2014/15 навучальнага году. Пра гэта распавёў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Па ўмовах прыёму на гэту спецыяльнасць у групу з англійскай мовай навучання могуць быць залічаны абітурыенты на дзённую платную форуму навучання, якія паспяхова прайшлі сумоўе па ангельскай мове, якое адбудзецца ў верасні гэтага года. Пры гэтым неабходна мець высокія балы па цэнтралізаваным тэставанні. Для чытання лекцый і практычных семінараў будуць прыцягнутыя выкладчыкі з навучальных устаноў ЗША і Еўропы.

У Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ ўжо ёсць вопыт выкладання бізнес- дысцыплін па-ангельску, там вядзецца падрыхтоўка кіраўнікоў прадпрыемстваў для працы ў розных сферах дзейнасці па англамоўнай праграме МВА.

Уні Вера 16:00, 03/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0715 seconds.