«Ляпіс Трубяцкой» зрабіў заяву пра забарону канцэрта ў Пскове

Нягледзячы на выпадак у Пскове, дзе арганізатарам прыйшлося адмяніць амаль аншлагавы выступ па незалежных ад іх абставінах, і ціск у іншых гарадах, гурт «Ляпіс Трубяцкі» не збіраецца самастойна адмяняць канцэрты тура «Матрёшка» ў Расіі.

Канцэрт у Пскове павінен быў адбыцца 14 сакавіка. Некалькі дзён таму супраць яго правядзення выступіла Пскоўскае аддзяленне КПРФ, якое за выступ на Майдане назвала гурт «падхалімамі фашыстаў». Увечары 11 сакавіка стала вядома, што пляцоўка адмовілася ад правядзення канцэрту без тлумачэння прычын.

На старонках калектыву ў сацыяльных сетках апублікаваная наступная афіцыйная заява:

«Анарха-сіндыкат Lyapis Crew гатовы прыняць у свае шэрагі пскоўскі абкам КПРФ у поўным складзе — скажам, у рэкламна- ідэалагічны аддзел. Паколькі пасля ўсіх гэтых пскоўскіх заяў, байкотаў і забаронаў праслухоўванне альбома «Матрёшка» і прагляд відэа з гэтага альбома ўзраслі ў разы! Дзякуй, айцы, за салідарнасць і брацкую дапамогу! Будзем вінныя...»

Альбом «Матрёшка» выйшаў 1 сакавіка. За першыя 10 дзён на сэрвісе «Яндэкс музыка» яго праслухалі амаль 850 тыс раз , прычым каля 130 тыс. стрым было ад беларускіх карыстальнікаў.

«Тур «Матрёшка» — самы паспяховы за ўсю гісторыю гурта . Практычна ўсе канцэрты праходзяць з аншлагам, прычым на самых буйных пляцоўках сваіх гарадоў. Добраахвотна адмяняць выступы мы не збіраемся. Мы робім тое, што задумалі і працягваем тур па запланаванай праграме», — заявіў прэс-аташэ гурта ў Расіі Аляксандр Бергер.

13:23, 12/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0803 seconds.