600 студэнтаў засталося ў Беларусі, якія навучаюцца па-беларуску

За год колькасць студэнтаў, якія навучаюцца па-беларуску, стала меней амаль на 100 чалавек. 600 маладых людзей цяпер выкарыстоўваюць беларускую ў беларускіх ВНУ як асноўную мову навучання.

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаюць ва ўсім свеце 21 лютага, Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў новыя дадзеныя аб колькасці беларусаў, якія навучаюцца на роднай мове.

Ва ўсіх сферах адукацыі беларускую мову працягваюць паступова замяняць рускай. Хоць у дашкольных установах абсалютная колькасць другі год застаецца амаль нязменнай (45 тысяч), але ў адносных лічбах яна паменшылася. Дзетак, якія ходзяць у цалкам рускамоўныя садкі, за год стала болей на 0.4%.

У школах русіфікацыя найбольш прагрэсуе. Каля 142 тысячы школьнікаў цяпер вывучаюць прадметы па-беларуску. Гэта на 9 тысяч меней у параўнанні з мінулым годам. Колькасць рускамоўных павялічылася на 1.4%.

У каледжах і тэхнікумах цяпер вучыцца каля тысячы чалавек па-беларуску, што на 400 меней, чым у папярэднім годзе.

У ВНУ адносная колькасць студэнтаў, якіх вучаць па-беларуску, другі год запар складае толькі 0.2%. Але, ад ранейшых 700, цяпер засталося толькі 600 такіх студэнтаў.

comments powered by Disqus
 
In 0.0744 seconds.