Getting to know AIESEC

Ініцыятыўная група па стварэнні AIESEC у Беларусі запрашае студэнтаў і выпускнікоў на інфармацыйную сустрэчу, якая адбудзецца 5 чэрвеня ў будынку факультэта міжнародных адносінаў БДУ (Ленінградская, 20). Наведвальнікі змогуць даведацца пра AIESEC, магчымасці стажыровак за мяжой, валанцёрства, а таксама пра ўдзел у шматлікіх міжнарожных праектах. Сустрэча адбудзецца 5 чэрвеня ў 16:30, аўдыторыя 1302 (ФМА БДУ). 

AIESEC — самая вялікая міжнародная студэнцкая арганізацыя ў свеце, якая аб’ядноўвае моладзь з 116 краін свету. Асноўныя напрамкі дзейнасці: міжнародныя стажыроўкі і валанцёрства. 

18:09, 03/06/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0982 seconds.