EPICA
Галандскі сімфанічны метал-гурт Epica упершыню выступіць у Беларусі. Гурт вядомы спалучэннем жаночага вакала з мужчынкім гроўлінгам. Таксама Epica выкарыстоўвае струнны аркестар і хор.

Канцэрт адбудзецца 31 траўня ў клубе Re:Public. Пачатак: 20:00. Квіткі: 230 000 (першыя 100, папярэдне, толькі ў краме "STUFF"), 280 000 (астатнія, папярэдне), 320 000 (у дзень канцэрта). Для самых адданых фэнаў будуць прадавацца VIP-квіткі за 500 000. У кошт VIP-квіткоў уваходзіць сустрэча з гуртом да пачатку канцэрта, аўтограф- і фота-сесія з гуртом, а таксама падарункі ад Epica. Даведкі: (29) 132 23 11; (29) 879 28 49.