Дэбютны кліп Exist M па матывах раману Оруэла «1984»

Exist M — метал-гурт з жаночым гроўлам ад кволай вакалісткі асабліва ўражвае сваімі жывымі выступамі, таму дэбютны кліп каманды чакалі многія. 

«Страх перад "Вялікім Братам" нараджаецца ўнутры, а не прыходзіць звонку», — тлумачаць музыкі сэнс кліпа. 

Відэа было знятае без дапамогі прафесійных студый, гурт вырашыў сам прайсці шлях спробаў і памылак ды стварыць цалкам DIY прадукт з дапамогай сяброў і падручных сродкаў. Песня Room 101, на якую зняты відэакліп, звязаная з тым самым пакоем, што апісаны ў рамане Джоржа Оруэла «1984». Музыкі прапануюць сваю інтэрпрэтацыю.


13:30, 02.04.2013 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0685 seconds.