Галадоўка навучэнцаў у Жодзіна

25 траўня група моладзі распачала галадоўку з патрабаваннямі спыніць ціск на моладзь, у сувязі з масавымі адлічэньнямі з унівэрсытэтаў і нават школаў. Калі раней выга нялі і ў асноўным з ВНУ, то зараз маладым людям не даюць нават магчымасьць атрымаць сярэднюю адукацыю - "аддаюць" дакуманты пасьля заканчэньня дзевяці класаў.

У Жодзіне ад сёньняшняга дня галадуюць чацьвёра хлопцаў: Зьміцер Чарткоў, Аляксандар Вінаградаў, Яўген Валкавец і Сяржук Мурашка . Яны праводзяць акцыю на прыватнай кватэры па вуліцы Гагарына, паведамляе mfront.net.

Паводле лідэра мясцовай суполкі “Маладога Фронту” Паўла Красоўскага, з навучальных установаў выключаныя сем жодзінцаў. І ўсе яны, як ён лічыць, з палітычных матываў:

(Красоўскі: ) “Першым быў Савіч Сяржук, які быў адлічаны з Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Ён прыйшоў 1 верасьня на заняткі, а 2 верасьня яму паказалі паперу аб адлічэньні, прымусілі яго забраць дакумэнты. Наступным крокам адлічылі мяне, за ўдзел у акцыі 18—19 кастрычніка. Я адседзеў дзесяць сутак. А калі прыехаў дадому, то мне праз тры дні мне прыйшла позва з пэдунівэрсытэта Максіма Танка”.

Апроч Сержука Савіча ды Паўла Красоўскага, выключаныя з навучальных установаў Зьміцер Чарткоў, Алесь Смольскі, Сяржук Мурашка, Яўген Валкавец, Павал Каранюхін. Трое зь іх распачалі галадоўку. Вось што паведаміў на гэты конт 25-гадовы Зьміцер Чарткоў, якога адлічылі з Акадэміі мастацтваў:

(Чарткоў: ) “На мяне пачаўся ціск. Мяне вымусілі, каб я забраў дакумэнты. Таму што мяне хацелі прызнаць прафэсійна непрыдатным. Я навучаўся на рэжысуры, але мне паставілі прафэсійную непрыгоднасьць. Чаму мной прынята рашэньне пра галадоўку? А таму што ўлады па-іншаму не рэагуюць. На заявы яны не адказваюць, ніякіх тлумачэньняў яны не даюць. Адсылаюць усіх невядома куды”.

20:30, 27/05/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0798 seconds.