Дызайнер з Беларусі атрымаў $100 000 і Лексус за перамогу ў амерыканскім шоў

Яшчэ адзін беларускі хлопец стаў пераможцам заходняга TV-шоў. Малады дызайнер з Наваполацку Дзмітры Шолахаў перамог у буйным амерыканскім фэшн-праекце Project Runway. Дызайн вопраткі, распрацаваны ім, так уразіў журы, што быў прызнаны лепшым у фінале 10-а сезону праекту. Разам з дыпломам пераможца Шолахаў атрымае $100 тысяч на развіццё бізнэсу ад L’Oreal Paris і аўтамабіль Лексус апошняй мадэлі.

Project Runway — папулярнае амерыканскае тэлешоў, у якім спаборнічаюць дызайнеры. Лепшы атрымлівае 100 тысяч даляраў на раскрутку ўласнага брэнда. Пераможца дзесятага сезону праекту, 33-гадовы Дзмітры Шолахаў, яшчэ не мае ўласнага брэнду. У хуткім часе ён збіраецца яго заснаваць. Бо патрэбныя сродкі, а таксама прадстаўнічы аўтамабіль 2013 Lexus ён ужо займеў праз поспех на TV.

Як паведамляе сайт тэлеканалу CBS, на якім транлявалася Project Runway, амерыканскія сэлебрыці высока ацанілі дызайн Шолахава. А вядоўца перадачы — нямецкая мадэль Хайдзі Клум — забрала палову фінальнай калекцыі беларуса. Запрошаная суддзя конкурсу Джэніфер Хадсан, пабачыўшы працы беларуса, сказала яму: «Гэта раскошна, дарагі».

33-гадовы Дзмітры Шолахаў, паводле ягоных словаў, ужо ў 10 гадоў ведаў, што стане дызайнерам. «Я заўжды дакладна ведаў, хто я і чаго я хачу», — кажа ён.

У 18 Дзмітры з’ехаў з Наваполацку, адкуль паступова дабраўся да Злучаных Штатаў. Там ён ужо паспеў папрацаваць з такімі вядомымі брэндамі як Calvin Klein, Jones New York і J.Mendel. Цяпер ён жыве ў Нью-Ёрку.


Дзмітры Шолахаў раней прафесійна займаўся танцамі

Некалькі тыдняў таму стала вядома пра поспех 26-гадовага Кірыла Чыкеюка і 27-гадовага Арцёма Ставенкі, што цяпер навучаюцца ў Вялікабрытаніі, на брытанскім тэлешоў Dragon’s Den. Студэнты з Беларусі атрымалі прыз у $150000 на развіццё ўласнага бізнэсу па прасоўванні рэкламы, змешчанай у колах ровараў.

Фінал «Project Runway» з удзелам Дзмітрыя Шолахава

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0594 seconds.