Акадэмія студэнцкага лідэрства абвяшчае набор

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя студэнты вочнай формы навучання 1–3 курсаў беларускіх ВНУ, якія бачаць праблемы студэнтаў і хацелі б іх вырашаць. Навучанне будзе адбываецца з кастрычніка 2012 па травень 2013 году.

Удзельнікі праграмы атрымаюць:

  • Навыкі студэнцкага лідэрства: праца з камандай, перамовы з адміністрацыяй, тайм-мэнеджмент, публічныя выступленні, зносіны з журналістамі;
  • Магчымасць абмену досведам і зносін з лідэрамі еўрапейскіх студэнцкіх арганізацый;
  • Падтрымку ў рэалізацыі лакальных студэнцкіх кампаній;
  • Веды пра гісторыю студэнцкага руху ў свеце і Беларусі, асаблівасцях адукацыйных сістэм розных краін.

Адукацыйная праграма ўлучыць інтэрактыўныя семінары (праца ў групах, дыскусіі, мадэляванне, ролевыя гульні, etc.) і выкананне дыстанцыйных заданняў.

У ролі трэнераў выступяць вядомыя беларускія і міжнародныя эксперты ў галіне вышэйшай адукацыі, правоў студэнтаў і дзеянняў у абарону грамадскіх інтарэсаў.

Навучанне бясплатнае, усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі. Удзел ва ўсіх кампанентах праграмы з’яўляецца абавязковым.

Адбор удзельнікаў будзе ажыццяўляцца ў 2 этапы: на падставе запоўненай онлайн-заяўкі і па выніках адборачнага семінара ў Мінску.

Заяўку можна запоўніць па спасылцы да 23 верасня.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1007 seconds.