Наш Грунвальд

602 гады таму беларусы, летувісы, палякі і чэхі супольна перамаглі крыжакоў у Грунвальдзкай бітве. Гэта дата шырока адзначаецца ўсімі пераможцамі, акрамя беларусаў. Выправіць сытуацыю і зьвярнуць увагу на важную гістарычную дату ўжо чаьверты год намагаецца фэстываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд».

На IV штогадовы міжнародны фэст славы беларускай зброі «Наш Грунвальд», прысьвечаны 602 угодкам вялікай Грунвальдзкай бітвы прыедуць больш 250 прадстаўнікоў з Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі.


Фотарэпартаж зь мінулагодняга фэсту

Цэнтральнай падзеяй фэсту стане рэканструкцыя бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 гада, на полі ля мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і Каралеўствы Польскага.

«У адрозьненьні ад Польшчы ў Беларусі ўвагі да сьвята не стае і мэта нашага фэста прыцягнуць увагу да старонкі гісторыі не апраўдана забытай», — кажа арганізатар фэстывалю Аляксандар Рак

Усе госьці фэсту «Наш Грунвальд» змогуць самі стаць удзельнікамі розных рыцарскіх змаганьняў: павучыцца стральбе з лука ці арбалета, наведаць майстар-кляс па гістарычным фехтаваньні, паўдзельнічаць у шатляндзкіх ігрышчах, прымерыць рыцарскі дасьпех. Таксама арганізатары плянуюць правесці «мокрыя войны» з вадзянымі пісталетамі. Для тых каму вайны ня хопіць — можна працягнуць вадзяныя забавы ў рэчцы Пціч.

У канцэртнай праграме фэстывалю возьмуць удзел больш за 13 фольк і рок-гуртоў, у тым ліку: Рокаш, Стары Ольса, Зьніч, Без панікі. Арганізатары рыхтуюць музычны сюрпрыз.

Сяргей Дзюкараў, дырэктар Музэйнага комплексу «Дудудкі», адзначыў, што гэтым годам яны паспрабавалі выправіць хібы папярэдніх фэстаў: на тэрыторыі комплекса будуць працаваць асобныя кавярні з сярэднявечнай кухняй, будзе дзейнічаць бясплатны намётавы лягер і арганізаваны дадатковы аўтобусны маршрут з горада на фэстываль. Усе падрабязнасьці можна даведацца http://vk.com/nash_grunwald

Праграма фэсту

Дзень першы (субота) 21 ліпеня

  • Турнір зброяносцаў — маладых ваяроў, якія не прымалі ўдзелу ў буйных турнірах раней;
  • Пешы рыцарскі турнір;
  • Бугурты (масавыя бітвы рыцараў). Бугурт праходзіць па сярэднявечных канонах, такім чынам, галоўныя якасьці ўдзельніка — гэта высакароднасьць і павага да суперніка;
  • Рэканструкцыя бітвы «Грунвальдзкая бітва» — цэнтральная падзея фэсту;
  • «Пір пасьля бітвы». Канцэрт з удзелам беларускіх гуртоў.

Дзень другі (нядзеля) 22 чэрвеня

  • Турнір лучнікаў;
  • Бой «пяцёрак»
  • Турнір конных рыцараў;
  • Агнявое шоў

Сярэднявечныя атракцыёны і забаўкі на любы густ для госьцяў і гледачоў фэсту. Сярэднявечны кірмаш.

Калі: з 21 ліпеня па 22 ліпеня (субота-нядзеля) 2012г, субота: 11.00 - 24.00, нядзеля 11.00 - 18.00

Фэст пройдзе на тэрыторыі Музэйнага комплексу «Дудудкі». Менская вобласьць, Пухавіцкі р-н, в. Пціч.

GPS каардынаты: 53о35.769\'N 27o41.061\'E

Фотаздымкі Музэйнага комплексу «Дудудкі», дзе традыцыйна пройдзе фэстываль

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0607 seconds.