Арганізацыі беларускіх студэнтаў сустрэнуцца ў Менску

Адчуць сябе сапраўдным студэнтам можна толькі праз удзел у студэнцкіх арганізацыях, лічаць арганізатары фэсту студэнцкіх арганізацый і ініцыятыў. Паводле іх словаў, гэта першая падобная падзея ў Менску, у час якой кожны студэнт атрымае магчымасьць пазнаёміцца зь існымі студэнцкімі арганізацыямі і магчымасьцямі, якія яны прапануюць.


Апошні раз падобны збор беларускіх студэнтаў праходзіў у Менску паўгады таму ў межах студэнцкай канфэрэнцыі «Вышэйшая адукацыя Беларусі вачамі студэнтаў»

У праграме фэсту — прэзэнтацыі арганізацый, конкурсы, вольная прастора для нефармальных зносінаў і нават цёплая атмасфэра зь невялікімі падарункамі.

Фэстываль пройдзе 13 траўня ў «Арт-Сядзібе» (Менск, вул. Куйбышэва, 20) ад 17:30 па 20:30. Падрабязнасьці cdsi.by.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0699 seconds.