«Самаход» — фэстываль мабільнасьці ў Менску

Наколькі мы мабільныя і наколькі нашая мабільнасьць залежыць ад нас і як пытаньні мабільнасьці аглядаюцца ў мэдыях? Двухдзённы фэст людзкой мабільнасьці пройдзе 6 і 7 красавіка. Спачатку вечарына ў Loft, а потым сэрыя фільмаў і дыскусіі ў Арт-сядзібе.

Tropical bass Party

6 красавіка | 23:00-5:00 | Loft cafe (П.Броўкі, 22)

Ophex і Boyfriend – энтузіясты трапічнай/бас музыкі зь Літвы, заснавалі ў Вільні супольнасьць Tropicana ў 2010 годзе разам з стварэньнем блогу Clubtropi.com. 

Ophex (LT) — aдно з самых значных імёнаў у сьвеце Baile Funk (GenerationBass.com), першы літоўскі прадусар музычных напрамкаў, якія выйшлі з бразыльскіх гета, Ophex падчас сваіх сэтаў зьдзіўляе танцпляц міксам baile funk з tropical bass, uk funky,mashups і нават рэйвам 90-х.

Boyfriend Official (LT)
Moombahton / Tropical / Bass

Had Matter (BY)
Moombahton

Korney (BY)
Baile funk / Moombahton / Cumbia

Papa Bo Selektah (BY)
Wahhabit beat / Balkan bass / Folk step

VJ Katafot

Уваход: до 24:00 — 40 000, пасьля 24:00 — 60 000

Размовы і фільмы пра людзкую мабільнасьць

7 красавіка | Арт-Сядзіба (Куйбышава, 22)

  • 14.00-15.20 – All white is barking (дакумэнтальны фільм, 2008 г, рэжысэр Марк Ісаакс, Вялікабрытанія)
  • 15.20-15.40 – перапынак, кава паўза
  • 15.40-16.40 – прэзэнтацыя кампаніі «Без визы», прагляд фільма Borderland (2009, рэжысэр Аляксандра Ігнатовіч і Тацяна Поклад, Літва).
  • 16.40-17.10 – перапынак, кава паўза
  • 17.10 -18.00 – «(Контр)картографируя миграцию», лекцыя Аляксандры Баравіковай і каманды праекта Le Monde Diplomatique
  • 18.00-18.30 – Life is too short to be controlled (дакумэнтальны фільм, 2010 г, Вялікабрытанія)
12:00, 21/03/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0741 seconds.